Вы тут

У Беларусі пачалі сяўбу льну-даўгунцу


У Беларусі пачалі сяўбу лёну-даўгунцу. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.


Яравыя культуры пасеяны на 132,3 тыс. га — гэта 5,73 працэнта ад плана. Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі, проса) пасеяны на 119,3 тыс. га, што складае 19,1 працэнта да плана. У Брэсцкай вобласці гэтыя культуры пасеяны на плошчы 47,6 тыс. га, Віцебскай — 2,95 тыс. га, Гомельскай — 14,4 тыс. га, Гродзенскай — 31,2 тыс. га, Мінскай — 17,7 тыс. га, Магілёўскай — 5, 49 тыс. га.

Аднагадовыя травы пасеяны на 12,9 тыс. га плошчаў, што складае 7,25 працэнта ад плана. Таксама аграрыі пачалі сяўбу льну-даўгунцу. Культура пасеяна на 0,37 тыс. га — гэта 0,75 працэнта ад плана.

Глеба пад сяўбу ранніх яравых падрыхтавана на 276,2 тыс. га — гэта 44,3 працэнта да плана. Таксама вядзецца падкормка культур: азімыя збожжавыя падкормлены на плошчы 1,29 млн. га (84,9 працэнта да плана), крыжакветныя на зерне — 342,5 тыс. га (79,7 працэнта да плана), шматгадовая трава на раллі — 159, 5 тыс. га (17,3 працэнта да плана), палепшаныя лугапашавыя ўгоддзі — 182,1 тыс. га (14,5 працэнта да плана).

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.