Вы тут

Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў 56 кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі восьмага склікання


У адпаведнасці з каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў членаў Савета Рэспублікі, у перыяд з 12 па 21 сакавіка адбыліся сумесныя пасяджэнні прэзідыумаў мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню, Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і адпаведных выканаўчых камітэтаў, на якіх вылучана па 8 кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі ад кожнай вобласці і горада Мінска. Рашэнні сумесных пасяджэнняў вышэйназваных органаў аб вылучэнні кандыдатаў у члены верхняй палаты парламента разгледзелі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі.


Як адзначыў старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка, адзіны дзень галасавання, які прайшоў у нашай краіне 25 лютага, завяршыў першы этап электаральнага цыкла па фарміраванні дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь, які пачаўся ў лістападзе мінулага года. «Пасля выбрання дэпутацкага корпуса прадстаўнічыя, выканаўчыя і распарадчыя органы, суб’екты грамадзянскай супольнасці ўцягнуты ў працэс вылучэння і выбрання кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання і дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу», — канкрэтызаваў ён.

Усе 56 зарэгістраваных кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі восьмага склікання адпавядаюць патрабаванням заканадаўства, якія прад’яўляюцца да кандыдатаў у сенатары. Усе маюць вышэйшую адукацыю, займаюць кіруючыя пасады. 30% кандыдатаў з’яўляюцца членамі партый: 16 чалавек — Беларускай партыі «Белая Русь», адзін — Камуністычнай партыі Беларусі. У Савет Рэспублікі вылучаны 15 членаў Савета Рэспублікі сёмага склікання, сярод кандыдатаў — кіраўнікі чатырох абласных, аднаго раённага Саветаў дэпутатаў. Пяць вылучаных асоб — прадстаўнікі органаў выканаўчай улады. Шэсць кандыдатаў узначальваюць установы аховы здароўя, пяць прадстаўляюць сістэму адукацыі.

У адпаведнасці з заканадаўствам, выбары членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання прызначаны на 4 красавіка 2024 года. Цэнтральная выбарчая камісія будзе ўстанаўліваць вынікі выбараў і склікаць першую сесію Савета Рэспублікі восьмага склікання. 

У размове з журналістамі Ігар Карпенка адзначыў, што паралельна ідзе працэс вылучэння кандыдатаў у дэлегаты Усебеларускага народнага сходу. «Гэты працэс завершыцца 31 сакавіка, з 1 па 10 красавіка будуць праходзіць выбары дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу, — паведаміў ён. — Той вялікі выбарчы цыкл, які мы запусцілі з адзінага дня галасавання, завершыцца адкрыццём Усебеларускага народнага сходу».

Старшыня ЦВК звярнуў увагу на тое, што фарміраванне Усебеларускага народнага сходу ідзе дастаткова галосна. «Прынцып фарміравання УНС вызначаны заканадаўствам, Канстытуцыяй, — нагадаў ён. — Адна трэць дэлегатаў — гэта тыя людзі, якія ўваходзяць па пасадзе, у тым ліку выбраныя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі восьмага склікання. Акрамя таго, ад мясцовых саветаў дэпутатаў будуць выбраны дэлегаты УНС у адпаведнасці з квотай, якую ЦВК размеркаваў для абласцей. Пры гэтым трэба разумець, што ўсе 60 дэпутатаў Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў будуць аўтаматычна з’яўляцца дэлегатамі Усебеларускага народнага сходу. У адпаведнасці з квотамі, якія таксама мы размеркавалі, ад пяці суб’ектаў грамадзянскай супольнасці будзе абрана па 80 прадстаўнікоў, якія будуць прадстаўляць такі сур’ёзны зрэз грамадскасці ў складзе УНС. Такім чынам лімітавая колькасць УНС — да 1200 чалавек». 

Вераніка КАНЮТА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.