Вы тут

БДПУ перадаў Крывіцкаму вучылішчу сертыфікат на 350 базавых


Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка перадаў Крывіцкаму спецыяльнаму лячэбна-выхаваўчаму прафесійна-тэхнічнаму вучылішчу закрытага тыпу падарункавы сертыфікат на суму 350 базавых велічынь.


Калектыў БДПУ быў узнагароджаны сёлета прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне», а падставай для яе атрымання стала актыўная дзейнасць у гуманітарнай сферы, значны ўклад у развіццё і папулярызацыю валанцёрскага руху сярод студэнцкай моладзі. У найлепшых традыцыях дабрачыннасці рэктарат БДПУ прыняў рашэнне аб перадачы атрыманых грашовых сродкаў тым, хто мае ў іх патрэбу ў найбольшай ступені.

У ходзе візіту ў Крывіцкае вучылішча рэктар БДПУ Аляксандр Жук канстатаваў: «Мы, не вагаючыся, прынялі гэта рашэнне. Вы ў сілу розных абставін апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Вам не проста цяпер, але вы яшчэ маладыя, жыццё ваша па-сапраўднаму толькі пачынаецца. Дзяржава падтрымлівае вас і дае магчымасць увайсці ў прафесійнае жыццё падрыхтаванымі. Вы асвойваеце патрэбныя людзям прафесіі маляра, тынкоўшчыка, аўтаслесара. Таму я ўпэўнены, што матэрыяльная дапамога, якую мы вам аказваем, зможа палепшыць не толькі матэрыяльную базу вашай навучальнай установы, а, магчыма, нават дапаможа адкрыць новую спецыяльнасць — плітачнік-абліцоўшчык».

Надзея НІКАЛАЕВА

nk@zviazda.by

Загаловак у газеце: БДПУ распарадзіўся прэміяй

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.