Вы тут

Натарыусы і адвакаты дадуць бясплатныя кансультацыі


Як скласці завяшчанне ці шлюбны дагавор, атрымаць спадчыну ці вярнуць доўг, дабіцца выканання судовай пастановы ці абараніцца ад шумных суседзяў? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні працоўнага, сямейнага, жыллёвага і зямельнага права можна бясплатна атрымаць падчас выстаўкі «СМІ ў Беларусі» і тэматычных акцый у сталіцы.


4 і 5 мая з 14 да 15 гадзін у межах сумеснай акцыі Беларускай натарыяльнай палаты і рэдакцыі газеты «Звязда» натарыусы Мінскай абласной і гарадской натарыяльных акруг бясплатна правядуць кансультацыю на ХХІ Міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы «СМІ ў Беларусі» каля стэнда Выдавецкага дома «Звязда». А 6 мая спецыялісты Міністэрства юстыцыі, Рэспубліканскай калегіі адвакатаў і Беларускай натарыяльнай палаты з 11 да 13 гадзін сустрэнуцца з грамадзянамі ў будынку Міністэрства юстыцыі (вул. Калектарная, 10).

Акцыя прысвечана 72-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, і для ветэранаў створаны спецыяльныя ўмовы для атрымання прававой дапамогі. Яны могуць загадзя звярнуцца да спецыялістаў па тэлефонах: 8 (017) 200 97 55 або 8 (017) 200 03 84. Ветэраны атрымаюць кансультацыю, а пры неабходнасці спецыялісты прыедуць да іх дахаты.

Ірына СІДАРОК

sіdаrоk@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Натарыусы, адвакаты і юрысты бясплатна

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.