Учора, 3 мая, распачала сваю працу XXІ Міжнародная выстаўка «СМІ ў Беларусі», у якой прымаюць удзел каля 100 прадстаўнікоў розных сродкаў масавай інфармацыі з розных краін свету. Арганізатарамі медыяфорума выступаюць Міністэрства інфармацыі, НВЦ "Белэкспа" пры падтрымцы Мінгарвыканкама, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, Саюза выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў друку, Дома прэсы, Беларускага саюза журналістаў. Ва ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства прынялі ўдзел міністар інфармацыіі Лілія Ананіч, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Жарко,Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін, генеральны дырэктар Балгарскага тэлеграфнага агенцтва Максім Мінчаў і іншыя шаноўныя госці.
Адной з галоўных падзей першага дня выстаўкі стала канферэнцыя «СМІ ў зменлівым свеце. Прафесіяналізм і адказнасць», якую арганізавала Міністэрствам інфармацыі.
Падчас прэзентацыі выдавецкага дома "Звяда" на галоўнай пляцоўцы выстаўкі паказала сябе і "Маладосць": яна была прадстаўлена "Паэтычным бліцам" - яркай і эмацыйнай паэзіяй Дзмітрыя Шулюка.
Выстаўка «СМІ ў Беларусі» будзе працаваць да 6 мая. Гасцей выставы чакаюць шматлікія прэзентацыі, майстар-класы, дыскусіі, аўтограф- і фотасесіі. У вас яшчэ ёсць шанец трапіць на гэты медыяфорум і,аформіўшы паўгадавую падпіску на часопіс "Маладосць", атрымаць кнігу ў падарунак.
Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА і Віялеты ВОЦІНАВАЙ
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.