Вы тут

У Мінску прайшла патрыятычная акцыя «Слаўся, зямлі нашай светлае імя!»


На днях у Мінску спявалі патрыятычныя песні, выпускалі ў неба паветраныя шарыкі і хорам выконвалі гімн. Усё гэта адбывалася ў межах патрыятычнай акцыі «Слаўся, зямлі нашай светлае імя!», якую зладзіла Белтэлерадыёкампанія пры садзеянні Мінгарвыканкама. Удзел у свяце, паводле падлікаў арганізатараў, узяло больш за 3,5 тысячы мінчан і гасцей сталіцы.


Галоўнымі ўдзельнікамі патрыятычнай акцыі сталі дыпламанты аднайменнага музычнага конкурсу Першага нацыянальнага канала радыё на лепшае арыгінальнае выкананне Дзяржаўнага гімна. Таксама перад прысутнымі выступілі аўтар слоў беларускага гімна Уладзімір Карызна, заслужаная артыстка Беларусі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў і член журы конкурсу Ірына Дарафеева, салісты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета — народная артыстка Анастасія Масквіна і Станіслаў Трыфанаў, лаўрэат міжнароднага дзіцячага конкурсу «Славянскі базар» Анастасія Жабко, артысты Маладзёжнага тэатра эстрады і іншыя выканаўцы, якія прадставілі літаратурна-музычную кампазіцыю з песень і вершаў беларускіх аўтараў пра Радзіму. Кульмінацыяй ушанавання галоўных дзяржаўных сімвалаў стала сумеснае выкананне гімна Беларусі ўсімі ўдзельнікамі пад акампанемент сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі. Дарэчы, тэлеверсію акцыі медыяхолдынг неўзабаве плануе паказаць у эфіры.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Гімн на плошчы Дзяржаўнага сцяга

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.