Вы тут

«У нас скардзіцца не прывыклі»


За тры гадзіны суботняй прамой лініі тэлефон Хоцімскага райвыканкама, на якім дзяжурыў намеснік кіраўніка раённай улады Мікалай Хучаў, ні разу не званіў.


— Нічога ў гэтым незвычайнага няма, — усміхаецца Мікалай Адамавіч. — Мы працуем на апярэджанне. Таму сёння нават на абласную прамую лінію з нашага раёна не тэлефанавалі. Звычайна народ просіць то дарогу прагрэйдзіраваць, то колькасць рэйсаў на аўтобусных маршрутах павялічыць. Была справа, слуп аднаму перашкаджаў каля агароджы, другі прасіў дрэва спілаваць. Розныя бываюць жыццёвыя моманты. Мы зыходзім з пазіцый, што чалавек заўсёды мае рацыю. Калі ён звяртаецца, значыць, трэба дапамагчы.

За паўгоддзе, на 1 ліпеня, у Хоцімскі райвыканкам паступіла 33 звароты — на адзін меней, чым за аналагічны перыяд летась. Адзін прадпрымальнік звярнуўся, каб яму выдзелілі зямлю для вядзення фермерскай гаспадаркі. Было выбрана некалькі ўчасткаў, дзе трэба правесці ачыстку ад кустоўя, раскарчоўку старых дрэваў. Фермеру варыянты спадабаліся, і ён узяўся за добраўпарадкаванне. Быў зварот ад адной маладой жанчыны, у якой вельмі рэдкае захворванне і патрэбна дарагое лячэнне. Па выніках гэтага звароту быў адкрыты разліковы рахунак, грошы збіралі ўсім раёнам, дапамогу аказаў і Магілёўскі аблвыканкам. Але такія звароты — адзінкавыя, часцей за ўсё людзей хвалююць пытанні камунальнага паходжання або па садзейнічанні ў працаўладкаванні. «Былі выпадкі, калі спажыўцы камунальных паслуг сумняваліся ў правільнасці налічэння сумы за карыстанне. Лічбы пераправяралі, але ніякай памылкі не знаходзілі, — сведчыць начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Хоцімскага райвыканкама Наталля Холалава. — А тым, хто не можа знайсці работу, прапаноўваецца не менш за тры вакансіі. Нехта пагаджаецца, а нехта разлічвае на штосьці іншае і працягвае шукаць. Але зусім невырашальных пытанняў у раёне няма. Часцей за ўсё мы хутка знаходзім агульную мову з тымі, хто звярнуўся. А проста так нашы людзі не прывыклі скардзіцца».

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulуа@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.