Вы тут

Колькі каштуюць лекі?


У 2014—2016 гадах не зафіксавана росту цэн на лекавыя сродкі, якія пастаўляліся ў краіну.

У свой час было прынятае рашэнне аб устанаўленні рэкамендаваных гранічных цэн, вышэй за якія кошт лекаў у Беларусі падымацца не можа. У гэтым спісе каля 1300 пазіцый. Поўны пералік размешчаны на сайце «Белфармацыі», паведамляюць у Міністэрстве аховы здароўя.


Галоўная прычына падаражання асобных прэпаратаў заключаецца ў тым, што на цану ўплывае кошт імпартных субстанцый, неабходных для іх вытворчасці, — вытворцы вымушаны рэагаваць, каб пазбегнуць страт. Спажыванне асобных прэпаратаў у нашай краіне невялікае, і пастаўляць іх сюды для імпарцёраў па пэўных цэнах нявыгадна. У Міністэрстве аховы здароўя адзначаюць, што з пастаўшчыкамі такіх лекаў праводзіцца работа па ўстанаўленні аптымальнага кошту, каб вытрымаць баланс інтарэсаў.

Штогод на ўнутраны рынак выходзяць каля сотні найменняў айчынных лекаў. Наменклатура лекавых сродкаў павялічваецца, падчас іх вытворчасці выкарыстоўваюцца тыя ж тэхналогіі і субстанцыі, што і ў замежных вытворцаў. Сёлета плануецца асвоіць 80 лекавых сродкаў (звыш 60 ужо асвоены). У 2012—2016 гадах рэалізавана каля 30 буйных інвестыцыйных праектаў, створана 12 новых фармацэўтычных прадпрыемстваў.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.