Вы тут

Абмеркаванню падлягло павышэнне транзітнай прывабнасці нашай краіны


Падчас рабочай сустрэчы кіраўніка дзяржавы са старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрыем Сянько абмяркоўвалася павышэнне транзітнай прывабнасці нашай краіны.


Фота БЕЛТА

— Дакладваюць амаль неверагодныя лічбы: амаль на трэць павялічылася колькасць перамяшчаемых і грузаў, і людзей. Відаць, гэта так, але што гэта нам дае? Гэта вельмі важна, каб і людзі разумелі, — адзначыў кіраўнік краіны.

Яго таксама цікавілі нюансы работы мытных органаў:

— Перш за ўсё аўтаматызацыя на мяжы. Каб не было да нас прэтэнзій, што чэргі вялікія і гэтак далей... Ці ўдасканальваем мы гэтую работу па кантролі на мяжы і пропуску гэтых жа тавараў, фізічных асоб і транспарту? У якім стане ў нас тут знаходзяцца справы? — пацікавіўся Прэзідэнт.

Наступнае пытанне, што закраналася падчас сустрэчы, — незаконнае перамяшчэнне забароненых тавараў. У прыватнасці, асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў, наркотыкаў, зброі, радыеактыўных рэчываў. Так, беларускія пагранічнікі, мытныя органы пільна сочаць, каб забароненае не трапіла праз нашу тэрыторыю ні на Захад, ні на Усход:

— Як мы даводзім гэта да нашых партнёраў на Захадзе? Яны ж цудоўна разумеюць, што вязуць — туды. Мы тут ловім, затрымліваем... Ці бачаць яны нашу ролю ў гэтай справе?

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся таксама ў старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта, як ідуць работы па ўдасканаленні пунктаў пропуску, пунктаў перамяшчэння цераз мяжу.

Юрый Сянько ўручыў кіраўніку дзяржавы першы экзэмпляр новага Мытнага кодэкса Еўразійскага эканамічнага саюза, дзе сабраны ўсе міжнародныя пагадненні, якія сёння працуюць у рамках краін — удзельніц «пяцёркі».

Беларускі лідар спытаў, наколькі гэты Мытны кодэкс адпавядае нашаму жыццю. Прынамсі, дакумент распрацоўваўся для пяці дзяржаў.

— Натуральна, там былі пэўныя кампрамісы, — канстатаваў Прэзідэнт. — Наколькі гэтыя кампрамісы не адпавядаюць нашым інтарэсам?

Юрый Сянько паведаміў, што ў новым Мытным кодэксе ЕАЭС улічаны патрэбы розных айчынных міністэрстваў і ведамстваў, якія адказваюць за работу эканомікі, а таксама інтарэсы бізнес-асацыяцый, якія таксама працавалі над складаннем гэтага кодэкса.

У тэму

Юрый Сянько, старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта, у размове з журналістамі звярнуў увагу на тое, што павышэнне транзітнай прывабнасці Беларусі і стварэнне камфортных умоў для бізнесу сёлета ўжо дазволілі павялічыць адлічэнні ў бюджэт амаль на 250 млн долараў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Дзяржаўны мытны камітэт выконвае прагнозныя паказчыкі па зборы плацяжоў у бюджэт на 100%.

— Усё гэта стала магчыма дзякуючы таму, што транзітная прывабнасць Беларусі стала лепшай, работа бізнесу — больш камфортнай. І сумарна ўсе гэтыя аспекты далі магчымасць у тым ліку павялічыць сабраныя плацяжы, бо вялікія аб'ёмы тавараў апрацоўваліся на тэрыторыі нашай краіны, — падкрэсліў Юрый Сянько.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Каб расла транзітная прывабнасць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.