Вы тут

Годзе пішчом у радцы лезці


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» гульня «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgоmеl.bу або 3bеlаrus.bу і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


Ці ведалі вы, што:

валаво́ка — лясная птушка атрада вераб'іных (па-руску такую птушку называюць «крапивник» або «подкоре́нник», «оре́шек»);

шру́ба — вінт («Юзік перамацаў кожную шрубу і кожны зуб на барабане», — чытаем у Кандрата Крапівы);

годзе (прыслоўе) — хопіць, даволі;

пішчом (прыслоўе) — настойліва, упарта (ужываецца ў выразе «пішчом лезці» — што значыць намагацца з усяе сілы, магчымасці);

радца (адно са значэнняў) — той, хто раіць, дае параду (у XІV—XVІІІ стагоддзях радцам яшчэ называлі выбранага ад багатых гарадскіх вярхоў у раду);

мыслІвы (абласное) — паляўнічы, які вядзе нагляд за дзікімі жывёламі, той самы егер;

як мёртваму прыпаркі — ніколькі, зусім, нічога не дапаможа (беларусы яшчэ скажуць: як мёртваму кадзіла, як хваробе кашаль. Рускія: как мёртвому припарка);

з горла прэ — празмерна шмат чаго-небудзь у каго-небудзь. (беларускія сінонімы: без меры, да гібелі, да хваробы, да ліха, да чорта, хоць гаць гаці, у кожнай кішэні па жмені, повен рот, плюнуць некуды, цьма цьмушчая, хоць плот гарадзі. Рускія адпаведнікі: бери не хочу, конца края нет).

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.