Вы тут

Качэўнікі-скіфы жылі і ў дамах?


На мяжы з Манголіяй знойдзеныя скіфскія малюнкі, якія могуць змяніць уяўленне пра лад жыцця качавых плямёнаў.


Скіфы гаспадарылі ў еўразійскіх стэпах у І тысячагоддзі да н. э. Яны перамяшчаліся па стэпавым поясе Еўразіі ад Паўночнага Кітая на ўсходзе да Паўночнага Прычарнамор'я на захадзе. Яны не былі адзіным народам, і цяпер немагчыма дакладна вызначыць месца пражывання кожнага этнасу, які да іх адносяць, але ўстаноўлена, што рух гэтых качэўнікаў ішоў хвалямі з усходу на захад.

Сёлета, па дамове з музеем сям'і Рэрыха, Тувінская экспедыцыя Інстытута гісторыі матэрыяльнай культуры РАН працавала на мяжы Манголіі і Тывы з мэтай вывучэння помнікаў наскальнага мастацтва і пахавальных помнікаў эпохі бронзы і ранняга скіфскага часу. У мінулым палявым сезоне археолагі знайшлі цэлы комплекс абеліскаў — аленных камянёў і мноства наскальных малюнкаў. Аленныя камяні ўсталёўвалі побач з пахаваннямі: яны звычайна адлюстроўваюць постаць скіфа, якому прысвечаны помнік, таксама на іх малявалі зброю і жывёл. Вялікую цікавасць выклікаюць наскальныя малюнкі з выявай бытавых сцэн. Іх зрабілі ў розны час — ад эпохі бронзы ў ІІІ тысячагоддзі да н. э. і да этнаграфічнай сучаснасці. На некаторых малюнках можна ўбачыць дамы бронзавага веку.

Паводле слоў кіраўніка экспедыцыі, старшага навуковага супрацоўніка Аддзела археалогіі Цэнтральнай Азіі і Каўказа ІГМК РАН Марыны Кілуноўскай, «... лічыцца, што качэўнікі жылі ў юртах, але на скалах яны малявалі звычайныя дамы з дахамі, часам малявалі дом у плане, падзелены на некалькі адсекаў. У іх намаляваны чалавечкі — мужчыны, жанчыны, дзеці. Побач з дамамі намаляваныя статак, дарога, людзі, якія палююць на жывёл. Такія выявы знойдзены ўпершыню. Тут зашыфравана нейкая інфармацыя аб іх ладзе жыцця, і яе трэба будзе яшчэ расшыфраваць».

Іван Купарвас

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.