Вы тут

Заказнік з унікальнымі ландшафтамі


Рэспубліканскі водна-балотны заказнік «Слаўгарадскі» абвешчаны ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці ў мэтах захавання ў натуральным стане каштоўнага прыроднага пойменнага і лесабалотнага комплексу, дзе ёсць дзікарослыя расліны і дзікія віды жывёл, уключаныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.


У сувязі з наяўнасцю на тэрыторыі заказніка ўнікальных ландшафтаў з высокай эстэтычнай і пейзажнай каштоўнасцю яго трэба разглядаць як перспектыўную рэкрэацыйную зону, паведамілі ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. У склад тэрыторыі заказніка ўвайшлі землі ляснога фонду дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Краснапольскі лясгас», землі сельскагаспадарчага прызначэння і землі запасу. Яго плошча — 14 779,33 гектара. Асновай заказніка стаў пойменны лесабалотны комплекс, які фарміруе гідралагічныя рэжымы тэрыторыі заказніка і рэк Сож і Проня. Участкі поймы гэтых рэк, у межах якіх ствараецца заказнік, маюць вялікае значэнне для захавання месца жыхарства каляводна-балотных і прыбярэжна-водных відаў птушак на ўсходзе Беларусі. У красавіку-маі тут спыняецца больш за 20 тысяч гусей і каля 30 тысяч кулікоў, самыя шматлікія з якіх — белалобая гусь і турухтан, больш за 500 асобін шэрых жураўлёў і інш. Тэрыторыя заказніка служыць месцам жыхарства 5 рэдкіх і знікаючых відаў дзікарослых раслін і 11 відаў дзікіх жывёл, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.