Вы тут

Адыходзячы год трапіў у тройку самых цёплых


Сусветная метэаралагічная арганізацыя агучыла ў Жэневе даклад, з якога вынікае, што мінулыя 11 месяцаў, са студзеня па лістапад, увайшлі ў тройку самых гарачых за ўсю гісторыю метэаназіранняў.


Яшчэ гарачэй было толькі ў 2015 і 2016 гадах. У названы перыяд тэмпература на сушы і ў вадзе ў сярэднім была вышэйшая, чым у іншыя гады. Да канца 2017 года застаюцца лічаныя дні, і метэаролагі лічаць, што ён увойдзе ў гісторыю як адзін з самых гарачых з прычыны феномена Эль-Ніньё. У заходняй частцы ЗША, на поўначы Канады, поўначы і захадзе Аляскі, у заходняй частцы Азіі і на расійскім Далёкім Усходзе слупок тэрмометра ў лістападзе паказваў на два градусы больш высокую тэмпературу, чым у іншыя гады.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.