Вы тут

Ападкі і моцны парывісты вецер чакаюцца ў выхадныя,


А на каталіцкае Раство тэмпература паветра на працягу сутак — ад нуля да плюс 6 градусаў.

Ападкі і моцны парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі ў выхадныя, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У суботу няўстойлівы характар надвор'я ў краіне абумовяць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з акваторыі Балтыйскага мора. На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Удзень па паўночным захадзе чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да 6 марозу, удзень — ад мінус 3 да плюс 3 градусаў.

У нядзелю захаваецца складанае надвор'е. У многіх раёнах прагназуюцца ападкі (мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж), слабы галалёд. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. На большай частцы тэрыторыі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпературны фон будзе павышацца. Уначы прагназуецца ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. Удзень — ад нуля да плюс 6, па паўднёвым захадзе — да 8 градусаў цяпла.

Сіноптыкі лічаць, што ў панядзелак будзе няўстойлівае з ападкамі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу, месцамі слабыя туман і галалёд. Пераважна па паўночным усходзе краіны на дарогах чакаецца галалёдзіца. У некаторых раёнах магчымае ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак — ад нуля да плюс 6 градусаў. Уначы па паўночным усходзе — 1—5 градусаў марозу, удзень у паўднёва-заходніх раёнах — 7—8 цяпла.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў, у аўторак і сераду надвор'е будзе вызначаць цёплая паветраная маса, якая паступае з паўднёвага захаду Еўропы. У некаторых раёнах чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Снег, мокры снег, дождж...

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.