Вы тут

Каб планету ратаваць, трэба смецце раздзяляць!


Неўзабаве ва ўсіх беларускіх школах з'явіцца інтэрактыўны ўрок «Спецыяльны атрад маленькіх экаменаў». На падставе відэароліка, дзе ў гульнявой форме даюцца заданні і расказваецца пра неабходнасць асобнага збору смецця, настаўнікі змогуць правесці з вучнямі малодшых класаў пазнавальную інфармацыйную гадзіну.


У сталічнай сярэдняй школе № 215 такі ўрок правялі супрацоўнікі ДУ «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў». Вядучы расказваў вучням 3-4 класаў цікавыя факты аб перапрацоўцы смецця і даваў заданні. Дзеці малявалі, гулялі, спявалі. А яшчэ... пасябравалі з Экаменам, які ўзяў з іх клятву, што цяпер яны будуць збіраць смецце толькі асобна і сачыць, каб тое ж рабілі іншыя.

— Падобны ўрок мы правялі ў школах Гродна і Гомеля. Зразумела, што трапіць у кожную з амаль трох тысяч устаноў адукацыі краіны мы не можам, таму на падставе праведзеных трох урокаў падрыхтавалі інтэрактыўны відэаўрок, — расказала Ніна КУЛЬБЕДА, галоўны спецыяліст па інфармацыйнай рабоце ДУ «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў». — Яго мы ў сакавіку разам з усімі матэрыяламі да роліка разашлём па школах.

Каб стымуляваць школы праводзіць такія заняткі, аператар аб'яўляе конкурс «Героям спяваць лёгка». Трэба правесці ў сябе ўрок па відэароліку, зрабіць некалькі здымкаў і вывучыць песню маленькіх экаменаў. Пасля зняць пад яе кліп, дзе паказаць, навошта ратаваць планету ад смецця і збіраць адходы асобна, і даслаць на сайт аператара tаrgе+99bу, дзе падрабязна апісаны ўмовы конкурсу.

— Дзецям падабаецца навучанне ў такой простай гульнявой форме. Яны лепш засвойваюць матэрыял. Прыйшоўшы дадому, у добрым сэнсе «вынесуць мозг» бацькам, расказваючы, чаму так важна і патрэбна збіраць смецце асобна. Ды і самі пачнуць сартаваць адходы, — упэўнена Наталля ГРЫНЦЭВІЧ, дырэктар ДУ «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў».

Спыняць працу з дзецьмі арганізацыя на гэтым не збіраецца. Для вучняў сярэдняга ўзросту і старшакласнікаў з часам таксама будуць арганізаваны пазнавальныя ўрокі больш сур'ёзнага кірунку. У планах нават стварэнне праграмнай гульні па асобным зборы адходаў. А ўжо цяпер цікаўныя могуць спампаваць з сайта аператара бясплатныя стыкеры ў месенджары «Тэлеграм». Гэта вясёлыя сюжэты з янотамі-сарціроўшчыкамі і трапнымі надпісамі.

Усе ўдзельнікі незвычайнага ўрока сталі юнымі экаменамі і атрымалі падарункі і маску гераічнага экамена, у якой многія так і пайшлі дадому, а можа, і ратаваць свет ад смецця, хто ведае...

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.