Вы тут

33-гадовы мужчына пабіў свайго 44-гадовага брата табурэтам


Як напісаў адзін рамантычны аматар выпіўкі: «П'янства — гэта не загана волі, а рух пакрыўджанай душы». Але ўсё часцей выпівохі вызначаюцца не рухамі душы, а рэзкімі выпадамі ўласных рук, якія хапаюць тое, што пад іх трапляецца.


Пападаецца нярэдка табурэтка, яно і зразумела, бо на ёй сядзіш. Вось толькі нядаўна пісала, як адна кабета ў Баранавічах адлупцавала маладзейшага кавалера не на жарт. Небарака, можа, яшчэ і з бальніцы не выпісаўся, гэта ж не смешкі: табурэткай — па галаве. А ва ўчарашняй зводцы здарэнняў ажно дзве аналагічныя інфармацыі. У Знаменцы Брэсцкага раёна выпівалі два непрацуючыя браты. А потым 33-гадовы пабіў 44-гадовага табурэтам. У Пінску малады сужыцель такой жа мэбляй пабіў старэйшую за сябе жанчыну.

Яшчэ ў адну, зусім не рамантычную гісторыю адносін давялося ўнікаць міліцыянерам у Кобрынскім раёне. Там непрацуючы грамадзянін у п'яным выглядзе так скандаліў з сужыцелькай, што схапіў са стала відэлец і пагражаў яе забіць. Дарэчы, табурэткі і відэлец канфіскавалі як рэчавыя доказы. Не пакідаць жа ім зброю, каб далей біліся.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Калі табурэт і відэлец становяцца зброяй

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.