Вы тут

У сераду — чацвер тэмпература павысіцца да плюс 30


Чакаецца цёплае надвор'е, калі ў першай палове тыдня дажджоў будзе няшмат, і яны будуць насіць лакальны характар. А ў другой палове тэрыторыя краіны апынецца пад уплывам франтальных падзелаў, і дажджоў будзе больш, а тэмпературны фон да канца працоўнага тыдня крыху панізіцца, перадае Белгідрамет.


У ноч на сераду таксама чакаецца пераважна без ападкаў. А вось удзень у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы. Тэмпература паветра ўначы будзе ад плюс 10 да плюс 17 градусаў, днём паветра прагрэецца да 24—29 цяпла. Надвор'е пачне змяняцца 12 ліпеня. Менавіта ў чацвер пад уплывам атмасфернага фронту, які змяшчаецца з паўднёвага захаду Еўропы, уначы ў асобных раёнах, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 12 да плюс 18 градусаў, удзень — 23—30 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў сіноптыкаў, у пятніцу атмасферны фронт пачне рухацца на паўночны ўсход, абумовіць на большай частцы тэрыторыі краіны дажджы, у асобных раёнах чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы. Уначы будзе нават занадта цёпла — ад плюс 13 да плюс 19 градусаў, максімальная тэмпература ўдзень у асноўным у межах 19—26 градусаў, па паўднёвым усходзе месцамі паветра прагрэецца да плюс 28 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Прыгрэе, але лакальна... дажджы

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.