Вы тут

У Лельчыцкім раёне падлеткі на матацыкле ўрэзаліся ў трактар


Аварыя ў Лельчыцкім раёне адбылася ранкам. У ёй пацярпелі два непаўналетнія жыхары аграгарадка Дзяржынск.


Па інфармацыі УСК па Гомельскай вобласці, два родныя браты 15 і 16 гадоў ехалі на матацыкле па гравійнай дарозе ў лясным масіве. На закругленні двухколавы транспартны сродак выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з трактарам, за рулём якога быў жыхар Брэсцкай вобласці. У выніку дарожна-транспартнага здарэння непаўналетнія ў цяжкім стане былі дастаўлены ў бальніцу. Ужо ўстаноўлена, што матацыкл належаў айчыму хлопцаў. Транспартны сродак не зарэгістраваны, тэхагляд ён не праходзіў, страхавога пасведчання таксама няма. Апроч таго, браты не мелі права кіравання транспартнымі сродкамі. Следчыя ўстанаўліваюць абставіны аварыі, у тым ліку тое, хто з пацярпелых кіраваў матацыклам.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.