Вы тут

Green Office BSPU з’явіўся на карце Зялёных офісаў і ініцыятыў свету


Green Office BSPU прызнаны на еўрапейскім узроўні: рэсурсны цэнтр быў унесены на карту Зялёных офісаў і ініцыятыў Еўропы і свету. На дадзены момант у свеце працуе 35 Зялёных офісаў. У бліжэйшы час будуць створаны яшчэ 42. На постсавецкай прасторы офіс БДПУ — першы і пакуль што адзіны. У перспектыве чакаецца адкрыццё Зялёнага офіса ў Вільнюсе.


— Наш Зялёны офіс на сусветнай карце — яшчэ адно “вакно” ў навакольны свет, якое дазваляе нам сачыць за сучаснымі тэндэнцыямі і развівацца ў адпаведнасці з ідэямі і прынцыпамі ўстойлівага развіцця і на іх аснове будаваць свой Устойлівы Універсітэт, а таксама у поўнай меры ўносіць свой уклад у развіццё іміджу БДПУ як інавацыйнага і сацыяльна-адказнага універсітэта, — падкрэслівае дэкан факультэта прыродазнаўства Наталля НАВУМЕНКА.

Рэсурсны цэнтр Green Office BSPU БЫЎ створаны на базе факультэта прыродазнаўства 1 снежня 2017 года. На працягу няпоўнага года свайго існавання ён станавіўся не толькі ўдзельнікам мерапрыемстваў рознага ўзроўню, але і выступаў арганізатарам універсітэцкіх і факультэцкіх акцый, майстар-класаў, адукацыйных гульняў як на базе ўніверсітэта, так і на базе сталічных устаноў адукацыі.

У красавіку гэтага года Green Office BSPU стаў ініцыятарам далучэння да міжнароднага фестывалю  “ВНУЭкафэст—2018”, у рамках якога студэнтамі ўніверсітэта было праведзена больш за 30 мерапрыемстваў на экалагічную тэматыку. Каардынатары рэсурснага цэнтра актыўна супрацоўнічалі з прадстаўнікамі Зялёнага офіса ўніверсітэта горада Хільдэсхайм (ФРГ), сталі ўдзельнікамі трэнінгу "Экалагічная адукацыя — Экалагічная журналістыка — Устойлівасць” (Гановер, ФРГ). Прэзентацыя дзейнасці Green Office BSPU атрымала высокую ацэнку еўрапейскіх калег, а каардынатарам дзейнасці офіса паступіла прапанова прайсці анлайн-курс “Green Office model” і прыняць удзел у саміце Зялёных Офісаў Еўропы, які пройдзе ў горадзе Гент (Бельгія) у ​​лістападзе гэтага года.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.