Вы тут

Востраў любові


Гледзячы на захапленне Святланы Ашэкі, так і хочацца сказаць: сэрца ў гэтай жанчыны незвычайнае, няйначай — залатое! А любові і міласэрнасці ў ім хопіць на ўсіх, нават з гакам! На працягу трыццаці гадоў яна выратавала, выхадзіла і дала прытулак не адной сотні свойскіх і дзікіх жывёл. Займела дзясяткі сяброў па ўсім свеце, якім перадала сваіх падлечаных, дагледжаных гадаванцаў. Спачатку Святлана Юр'еўна трымала жывёл у сваёй кватэры ў Рэчыцы, а пятнаццаць гадоў назад набыла падвор'е ў вёсцы Азёршчына і стварыла на ім сапраўдны прытулак для сабак і кошак. Пабудавала вальеры, домікі, будкі. Наладзіла партнёрскія адносіны з многімі ветурачамі, ёй дапамагаюць сяброўкі і валанцёры. Але галоўны клопат пра падапечных кладзецца на саму гаспадыню і яе дзяцей, якія з маленства дапамагалі даглядаць жывёлак.


Нядаўна на незвычайным падвор'і адбылося своеасаблівае «наваселле» — уваходзіны кошак у домік, які пабудаваў яе сын Аляксандр. Усіх вусатых перанеслі з гаспадарскага дома ў «новабудоўлю». Хутка падключаць цяпло і муркі зажывуць весела.

— Наша каманда апякуецца ў першую чаргу хворымі і слабымі жывёламі. Сярод іх ёсць сапраўдныя інваліды: з ампутаванымі лапамі, сляпыя, з перабітымі пазваночнікамі, нават эпілептыкі, — расказвае гаспадыня. — Усіх жывёл ставім «на лапы», акрамя таго, прышчэпліваем ад шаленства і рэгіструем на гарадской ветстанцыі. Самае галоўнае, усе нашыя гадаванцы сацыялізаваныя, добрыя, рахманыя, ніякай агрэсіі ад іх не ідзе. Да нас прыязджаюць сем'і з дзецьмі, людзі, якім патрэбна пяшчота, і гэтыя жывёлы дораць яе.

І яшчэ навіна: у прытулку з'явіліся новыя жыхары — два параненыя буслы сёлетняга вывадка. Здаецца, не толькі сама гаспадыня, але і ўсе яе падапечныя радуюцца гэтым цыбатым навасёлам.

 

 

 

Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Рэчыцкі раён

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.