Вы тут

Прэзідэнт: Беларусь — надзейны сябар Турцыі, і такі курс захаваецца


Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з міністрам нацыянальнай абароны Турэцкай Рэспублікі Хулусі Акарам.


"Мне прыемна сустрэцца з чалавекам, які закліканы шмат у чым вызначаць як ўнутраную, так і знешнюю палітыку Турэцкай Рэспублікі ў сувязі з той сітуацыяй, якая складваецца ў вашым рэгіёне", — адзначыў у пачатку сустрэчы беларускі лідар.

Прэзідэнт дадаў, што ў нашай краіне вельмі ўважліва назіраюць за дзеяннямі турэцкіх узброеных сіл. Аляксандр Лукашэнка даў высокую ацэнку эфектыўнасці і планавасці дзеянняў арміі Турцыі. Ён таксама падкрэсліў: у Беларусі разумеюць, што Турцыі вельмі няпроста, ажыццяўляецца масіраваны ціск вельмі моцных дзяржаў. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што народ Турцыі - гэта мужныя людзі, і яны справяцца ў гэтых умовах з тымі праблемамі, якія сёння навязваюцца і прыўносяцца не толькі ўнутры Турцыі, але і звонку.

"Вы павінны ведаць, што мы заўсёды былі надзейнымі сябрамі і партнёрам вашай краіны, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Мы заўсёды імкнуліся рабіць так, як лепш для Турцыі. І вы павінны ведаць, што мы будзем адданыя гэтаму курсу як у эканоміцы, гандлі, так і ў ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве".

Ён перадаў самыя добрыя пажаданні турэцкаму лідару Рэджэпу Таіпу Эрдагану і выказаў надзею, што яго краіна зможа пераадолець усе цяжкасці і насуперак усяму падняцца яшчэ на адну прыступку развіцця.

У сваю чаргу турэцкі міністр адзначыў, што Прэзідэнт Турцыі чакае беларускага лідара з візітам у самы бліжэйшы час.

У тэму

У 2017 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Турцыяй склаў 942,1 млн долараў (114,9 % да аналагічнага перыяду 2016 года), экспарт 134,4 млн долараў (158,4 %), імпарт — 807,7 млн долараў (109,9 %), сальда адмоўнае ў памеры 673,3 млн долараў.

У студзені - лістападзе 2018 года тавараабарот паміж Беларуссю і Турцыяй склаў 899,6 млн долараў (107,7 % да аналагічнага перыяду 2017 года), экспарт — 170,2 млн долараў (140,8 %), імпарт - 729, 4 млн долараў (102,1 %), сальда адмоўнае ў памеры 559,2 млн долараў.

Без уліку нафты, нафтапрадуктаў і азотных угнаенняў дынаміка экспарту склала 150,5 % пры прагнозным заданні 107 %.

Асноўныя пазіцыі беларускага экспарту ў Турцыю: спалучэнні, якія змяшчаюць функцыянальную нітрыльную групу; паўфабрыкаты з нелегіраванай сталі; масла сметанковае; тканіны льняныя; кіслоты полікарбонавыя; матэрыялы кордныя для шын; драўніна паліўная; калійныя ўгнаенні; дрот з нелегіраванай сталі; газетная папера.

Турцыя закупляе сельгаспрадукцыю,  трыкатажныя палотны і тканіны, сінтэтычныя ніткі; адзенне і абутак, часткі і прылады для аўтатрактарнай тэхнікі.

На 1 студзеня 2019 года ў Беларусі зарэгістравана больш за 300 прадпрыемстваў з удзелам турэцкага капіталу.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.