Вы тут

У гасцях у Белавежжы


Больш як 50 тысяч віртуальных турыстаў пабывала ў гасцях у беларускага Дзеда Мароза. Прынамсі пра гэта сведчаць вынікі анлайн-трансляцыі, якую зладзіла Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі з рэзідэнцыі Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы з 17 снежня 2018-га да 14 студзеня бягучага года.


У гэты перыяд штодня з 11 да 18 гадзін у сядзібе галоўнага навагодняга чараўніка працавалі тры вэб-камеры, усталяваныя каля ўвахода ў маёнтак, на палянах Дванаццаці месяцаў і Белавежкі і сямі гномаў. За тым, як шматлікія госці сядзібы знаёміліся з беларускім фальклорам і традыцыямі святкавання Новага года ў нашай краіне, анлайн сачылі інтэрнэт-карыстальнікі з Беларусі, Расіі, Літвы, Латвіі, Украіны, Польшчы, Германіі, Грузіі, Іспаніі, Ізраіля, Малдовы і ЗША.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.