Вы тут

Навіны сталіцы


Складзены барометр магчымасці працаўладкавання ў Мінску ў 2019 годзе (так званы барометр прафесій) і прагноз сітуацыі на рынку працы, заснаваныя на чаканнях наймальнікаў і экспертнай ацэнцы спецыялістаў службы занятасці, перадае БелТА. Як вынікае з яго, найбольш запатрабаваныя эканомікай сталіцы сёлета будуць такія спецыялісты, як адміністратар баз даных, сістэмны адміністратар, бухгалтар, выхавальнік, урач-спецыяліст, фармацэўт, фельчар, інструктар лячэбнай фізкультуры, інжынер-механік, інжынер-праграміст, майстар будаўнічых і мантажных работ.


Звыш 100 энергазберагальных мерапрыемстваў плануецца рэалізаваць сёлета ў Мінску, паведаміў на пасяджэнні рабочай групы па пытаннях утрымання і добраўпарадкавання тэрыторый сталіцы начальнік гарадскога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем ПЭР Ігар Тур. У 2018 годзе горад сэканоміў дзякуючы энергазберажэнню больш за 170,5 тыс. тон умоўнага паліва, або амаль $37,5 млн, паказчык па энергазберажэнні склаў мінус 4,8 %, па долі мясцовых паліўна-энергетычных рэсурсаў у кацельна-пячным паліве — 1,67 %.

Адключаць гарачую ваду ў Мінску пачнуць з 13 мая. Графік адключэнняў гарачага водазабеспячэння зацверджаны «Мінскэнерга» і ўзгоднены Мінгарвыканкамам. Мерапрыемствы неабходныя для таго, каб выявіць непаладкі ў рабоце цеплавых сетак, не дапусціць збояў цеплазабеспячэння. «Графік прадугледжвае адключэнне 96 участкаў цеплавых сетак. Ён скарэктаваны з улікам правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў і прадугледжвае тэхнічны перапынак з 18 чэрвеня да 4 ліпеня.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.