Вы тут

Чаму ў японцаў варта браць прыклад барацьбы са смеццем


Паводле інфармацыі выдавецтва Thе Sun, улады Японіі прынялі незвычайнае рашэнне ў барацьбе са смеццем на вуліцах.


У рамках эксперымента яны паставілі спецыяльныя смеццевыя бакі, абсталяваныя дысплэямі. Як толькі гараджане выкідаюць смецце ў гэтыя бакі, на экране адлюстроўваюцца кароткія ролікі з вядомымі актрысамі фільмаў для дарослых, якія дзякуюць людзям «за чыстыя вуліцы». Падобныя кантэйнеры ўжо ўсталяваныя на некалькіх вуліцах Токіа.

Але гэты факт — хутчэй з незвычайных новаўвядзенняў, пра работу японцаў са смеццем ведае ўжо ўвесь свет. У мінулым годзе японскія заўзятары на чэмпіянаце свету па футболе ў Расіі здзівілі ўсіх: пасля гульняў сваёй каманды яны прыбіралі смецце на трыбунах за сабой і астатнімі аматарамі спорту. Здзівіліся «чысцёхам» не толькі расіяне, але і многія замежнікі. І... сталі рабіць тое ж самае.

Самі ж японцы ніяк не маглі ўцяміць, чым іншых так здзіўляе іх імкненне да чысціні. У Японіі прыборка смецця, яго перапрацоўка і прафесія «зборшчыка смецця» лічацца прэстыжнымі і паважанымі. А проста выкінуць штосьці непатрэбнае ў сметніцу для любога японца — рэч неймаверная. І нават супрацьзаконная. Пустую тару трэба прамыць, высушыць, кампактна скласці ў празрыстыя пакеты пэўнага выгляду. Асобна харчовыя адходы, небяспечныя і г. д. Нават каляровыя металы і жалеза японцы здабываюць у асноўным са смецця. Плэеры, мабільныя тэлефоны, тэлевізары і іншая старызна, якая адслужыла сваё, у Японіі не хлам, а каштоўны рэсурс. З пластыку робяць новыя бутэлькі, кантэйнеры і нават... адзенне. Форма алімпійскай зборнай Японіі будзе выраблена якраз з такога пластыкавага смецця. Шкло перапрацоўваецца амаль усё: светлыя і цёмныя бутэлькі зноў ператвараюцца ў ёмістасці, а каляровае крышыцца і выкарыстоўваецца для прагумаванага дарожнага пакрыцця, тратуарнай пліткі.

Ёсць адзін цікавы нюанс. Многія лічаць, што японская казка ў выглядзе амаль безадходнага грамадства — не што іншае, як пераняты японцамі досвед барацьбы са смеццем часоў СССР. Макулатуру і металалом, пустыя бутэлькі ў нас збіралі сем'ямі, спаборнічалі па плане збору другаснай сыравіны паміж школамі і прадпрыемствамі. Вось яны, вытокі японскай антысмеццевай канцэпцыі.

У японскіх школах прыборка класаў, туалетаў — неад'емная частка адукацыі. Дзяцей змалку вучаць клапаціцца аб чысціні месцаў агульнага карыстання. У выніку ў дарослым жыцці японцы кіруюцца прывітай звычкай аўтаматычна прыбіраць за сабой, дзе б ні былі — дома ці на стадыёне. Вельмі нядрэнны, а калі казаць больш дакладна, вельмі выдатны і патрэбны прыклад для пераймання.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.