Вы тут

Уначы да 5 марозу, удзень — ад 6 цяпла


Адносна цёплае надвор'е з невялікімі ападкамі і невялікім туманам чакаецца ў нашай краіне на гэтым тыдні, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: novozybkov.su

У пачатку тыдня яшчэ захаваецца цёплае надвор'е, а ў сярэдзіне пачнецца паступленне больш халоднага паветра з тэрыторыі Скандынавіі. Менавіта гэты вецер і прынясе істотнае пахаладанне. Сёння ўдзень па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ў асноўным складзе 9—15 цяпла, па паўднёвым усходзе краіны паветра прагрэецца ад плюс 16 да плюс 18 градусаў. У сераду пад уплывам перыферыі скандынаўскага антыцыклону будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы па краіне ў асноўным складзе ад мінус 5 да плюс 2 градусаў, удзень — 6—13 градусаў вышэй нуля. Па паўднёвым усходзе будзе крыху цяплей. Там уначы чакаецца 3—8 цяпла, удзень — плюс 14—15 градусаў. У чацвер у вобласці павышанага атмасфернага ціску істотных ападкаў не чакаецца. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 градусаў да 5 цяпла, пры праясненнях панізіцца да мінус 5 градусаў. Удзень будзе 6—13 цяпла, па паўднёвым усходзе — да 14—15 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу ў асобных раёнах краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 градусаў да плюс 4 градусаў, пры праясненнях паветра астудзіцца да 5 марозу. Удзень будзе 6—13 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Халодны ветрык да нас са Скандынавіі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.