Вы тут

За апошнія 4 месяцы знізілася колькасць дарожных здарэнняў з дзецьмі


Штогод у Беларусі рэгіструецца каля 750 тысяч траўмаў, з якіх 140—150 тысяч — у дзяцей і падлеткаў-пешаходаў. Пры гэтым калі за мінулыя дзесяць гадоў 80 % здарэнняў адбыліся па віне апошніх, дык цяпер 78 % выпадкаў — наступствы няўважлівасці кіроўцаў.


Ганна БАНАДЫК, старшы інспектар па асаблівых даручэннях аддзела арганізацыі міжведамаснага ўзаемадзеяння і прапаганды бяспекі дарожнага руху УДАІ міліцыі грамадскай бяспекі МУС адзначыла, што сёлета Дзяржаўтаінспекцыя будзе працаваць па трох кірунках: прафілактыка дзіцячага траўматызму напярэдадні летніх канікул, работа з бацькамі па выхаванні адказных адносін да дзяцей у пытаннях дарожнай бяспекі і стварэнне спрыяльных умоў для дзяцей у соцыуме.

— За апошнія чатыры месяцы назіраецца зніжэнне колькасці дарожных здарэнняў з дзецьмі з 90 да 78 чалавек. Пры гэтым колькасць загінулых засталася на ўзроўні мінулага года. Нягледзячы на дзеючы закон 2015 года, які прадугледжвае перавозку дзяцей у аўтамабілі з выкарыстаннем дзіцячых утрымлівальных крэслаў, бацькі часта гэтым грэбуюць. Таму важна праводзіць прафілактычную работу не толькі з дзецьмі, але і з дарослымі. Трэба памятаць і пра тое, што з надыходам цёплай пары з'явілася небяспека з'яўлення траўмаў у дзяцей падчас язды на веласіпедах, самакатах, роліках. У Мінску за апошнія некалькі тыдняў ужо зарэгістравана тры такія выпадкі.

Ганна РЫСЯВЕЦ, начальнік аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай работы камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама расказала, што ў Мінскім гарадскім інстытуце развіцця адукацыі педагогамі праводзіцца адукацыйны комплекс для дзяцей, у розных лагерах, перынатальных цэнтрах і санаторыях расказваецца пра важнасць бяспечных паводзінаў у грамадстве, ва ўсіх установах адукацыі аддаецца вялікая ўвага бацькоўскім сходам, дзе ўздымаецца тэма бяспекі дзяцей і іх паводзінаў у соцыуме.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Загаловак у газеце: На канікулы — без траўмаў

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.