Вы тут

Амаль гатовую сядзібу — за паўцаны і нават танней


На любы густ і колер прапануецца дзяржнерухомасць, якая не выкарыстоўвалася, у Мінскай вобласці. Цяпер яе можна набыць на аўкцыёнах з магчымасцю задзейнічання пад жыллё.


Сёлета ў цэнтральным рэгіёне краіны плануецца ўцягнуць у гаспадарчы абарот шляхам продажу на аўкцыённых таргах больш за 100 нявыкарыстаных аб'ектаў дзяржаўнай уласнасці. Частку з іх прапануецца набыць з магчымасцю пераводу ў жылыя памяшканні, паведамілі спецыялісты камітэта «Мінскаблмаёмасць».

Жыхарамі шумнага Мінска гэты варыянт разглядаецца як спосаб знізіць высокі тэмп гарадскога жыцця. І сталічны рэгіён у плане змены лакацыі па-ранейшаму лічыцца прывабным.

На таргах, якія праводзяцца камітэтам, ужо цяпер можна набыць больш за 20 такіх аб'ектаў, размешчаных у маляўнічых месцах Мінскай вобласці паблізу рэк, азёраў і лясоў. Пад перспектыўнае жыллё прапануюцца аднапавярховыя будынкі, якія ў мінулым былі сельскімі школамі, майстэрнямі, сталоўкамі ды іншымі адміністрацыйнымі аб'ектамі. Жылая плошча большай часткі гэтых будынкаў складае ад 150 да 280 квадратных метраў, плюс зямельны ўчастак не менш чым 20 сотак у працяглую арэнду, што дазваляе стварыць уласную сядзібу.

Як вядома, заканадаўствам устаноўлены гнуткі механізм паніжэння пачатковай цаны аб'ектаў дзяржуласнасці. Па шэрагу будынкаў пачатковая цана іх продажу ўжо паніжана на 80 працэнтаў, так што за асобныя аб'екты такой нерухомасці просяць усяго толькі ад пяці да пятнаццаці тысяч рублёў. Аўкцыённыя таргі з'яўляюцца адкрытымі. Прыняць удзел у іх або прысутнічаць пры іх правядзенні можа любы ахвотны. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце камітэта.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.