Вы тут

Партрэты ў інтэр'еры спадчыны


Вёска Заазер'е, пра якую я хачу расказаць у гэтых фотаздымках, знаходзіцца побач з дарогай Сянно — Чашнікі. Тут жывуць толькі пяць чалавек, тым не менш яна жывая і па-свойму цікавая, найбольш вядомая з усіх чатырох сенненскіх Заазер'яў. Справа ў тым, што тут узнікла адна з першых у раёне аграсядзіб. «Спадчынай» запраўляе чалавек з залатымі рукамі — майстар разьбы па дрэве Уладзімір Вільчынскі. Фігуры жывёл, птушак, а найбольш тыпажы сялян, зробленыя разьбяром, густоўна аздабляюць падворак аграсядзібы, надаюць гасцявой атмасферы ўтульнасць і вясёлы настрой.

— Чаму такая назва ў аграсядзібы — «Спадчына»? — пытаецца Вільчынскі пры сустрэчы і тут жа адказвае. — Гэта не толькі побытавыя рэчы вяскоўцаў, якія я сабраў, як музейныя экспанаты, але і сама вёска — яе немудрагелістая архітэктура, ландшафтны асяродак, прырода — гэта таксама спадчына для нас, хто адсюль родам. Лепш за ўсіх сказаў наш пясняр Янка Купала ў сваім вершы «Спадчына» — быццам пра нашу вёску.

Уладзімір Вільчынскі як сапраўдны краязнавец ашчадна захоўвае кожную звестку пра вёску як важную і каштоўную рэч. Яго разумеюць іншыя жыхары, якія і выбралі яго старастам вёскі. Заазер'е мае толькі адну вуліцу — пасляваенная планіроўка (у вайну вёска была спалена немцамі). На адным канцы жывуць два пчаляры — Уладзімір Гушча і Аляксандр Хрытановіч. На другім — Галіна Арол. У цэнтры паселішча ў матулінай хаце халасцякуе Аляксандр Кажарскі. Але ў садавіна-гароднінны сезон у Заазер'е ў бацькоўскія хаты вяртаюцца, нібыта птушкі з далёкага выраю, былыя жыхары, каб уволю адпачыць і набрацца сіл, надыхацца родным паветрам. Пры гэтым напрацавацца і вырасціць ураджай. І — чарговы раз пакінуць роднае гняздо. Галіна Палітыка і яе сын Рыгор з нявесткай Кацярынай кожнае лета «прапісваюцца» пад дахам дзедавай хаты.


Анатоль Кляшчук

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.