Вы тут

Саміт АДКБ пройдзе ў Бішкеку 27-28 лістапада


Пасяджэнні статутных органаў АДКБ, у тым ліку сесія Савета калектыўнай бяспекі, у які ўваходзяць кіраўнікі дзяржаў - членаў арганізацыі, пройдуць у Бішкеку 27-28 лістапада. Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў па выніках праведзенага ў Маскве пасяджэння Пастаяннага савета АДКБ, паведамляе БЕЛТА.


"Пастаянным саветам АДКБ узгоднены праекты рашэнняў Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, якія датычацца ўнясення змяненняў у нарматыўныя прававыя акты АДКБ, у палажэнне аб Савеце калектыўнай бяспекі АДКБ, а таксама ў правілы працэдуры органаў АДКБ, - адзначыў прэс-сакратар. - Пастаянны савет адобрыў праект рашэння СКБ АДКБ аб бюджэце арганізацыі на 2020 год. Было прынята рашэнне аб унясенні названых праектаў дакументаў на разгляд статутных органаў арганізацыі, пасяджэнні якіх пройдуць ў Бішкеку 27-28 лістапада".

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.