Вы тут

У Мінску праходзіць Міжнародная юрыдычная алімпіяда «Моладзь за мір»


Чатырнаццаты раз прадухіляюць імітаваны ўзброены канфлікт удзельнікі Міжнароднай юрыдычнай алімпіяды «Моладзь за мір», якая з 25 да 29 лістапада праходзіць у Мінску ў Міжнародным ўніверсітэце «МІТСО». Сёлета ў конкурсе па міжнародным праве для студэнтаў і магістрантаў удзельнічаюць прадстаўнікі больш чым 20 краін свету. Канкурсанты павінны паказаць веданне міжнароднага гуманітарнага права, розных аспектаў міжнароднага публічнага права, якія ўзнікаюць у межах ваенных канфліктаў, а таксама правоў чалавека і яго здольнасцяў прыстасавацца да зменлівага асяродку.


Фота: kudapostupat.by

Сёння неабходна выпрацаваць новыя падыходы ў сферы гуманітарнага права, якія б улічвалі ўсе выклікі сучаснасці і якія б маглі рэальна ўплываць на сітуацыю ў свеце. І менавіта моладзь павінна ўдзельнічаць у гэтым, мяркуе Міхаіл ОРДА, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі:

— Алімпіяда — гэта наш унёсак у выбудоўванне канструктыўнага міжнароднага дыялогу і добрасуседскіх адносін паміж краінамі. Беларусь па праве лічыцца самай стабільнай дзяржавай у рэгіёне. Днямі міжнародная група экспертаў абнародавала даследаванні пра глабальны індэкс тэрарызму, і наша краіна прызнана самай бяспечнай. Сёння каля 40 краін свету вядуць ваенныя дзеянні, аднак прама ці ўскосна ў іх удзельнічае значна больш дзяржаў. І пры гэтым парушаюцца самыя важныя нормы і абавязкі гуманітарнага права.

Для студэнтаў заўжды важна быць гатовымі да больш складаных часоў. Нельга быць занадта дасведчаным і падрыхтаваным да канфліктных сітуацый, таму гэтыя спаборніцтвы — падстава для пробы сябе ў практыцы міжнароднага права, дадаў Фларыян КНЭР, член журы алімпіяды (Германія).

Ірына СІДАРОК

Загаловак у газеце: Прававая алімпіяда

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.