Вы тут

Дзе зімой убачыць «Зялёны Мінск»?


Сёлета на гарадскі конкурс фатаграфій на экалагічную тэматыку «Зялёны Мінск» было прадстаўлена каля 500 работ — як ад прафесійных фатографаў, так і ад фотааматараў рознага ўзросту. Усе яны прысвечаны сталіцы: яе самым прыгожым зялёным куткам, любові мінчан да гарадской прыроды, найбольш актуальным экалагічным праблемам Мінска і іншае.


На ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання старшыня Мінскага гарадскога камітэту прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сцяпан Дубніцкі выказаў падзяку ўсім, хто прыняў удзел у конкурсе:

— Дзякуючы вашым адносінам да пытанняў аховы навакольнага асяроддзя, захавання прыродных рэсурсаў людзі ў нашай краіне будуць больш беражліва ставіцца да прыроды і больш актыўна ўдзельнічаць у вырашэнні пытанняў аховы навакольнага асяроддзя.

Па выніках конкурсу журы размеркавала месцы наступным чынам:

  • 1 месца — Анатоль Дрыбас;
  • 2 месца — Аляксандр Айзенштадт;
  • 2 месца — Валерый Кішылаў;
  • 3 месца — Міхаіл Гут;
  • 3 месца — Вольга Максімава;
  • 3 месца — Людміла Сідэнка.

Акрамя агульнай тэматыкі конкурсу, пераможцаў вызначылі і ў розных намінацыях. Так, у намінацыі «Мінск без адходаў» лепшай стала Паліна Хрол, «Мой зялёны горад» — Валерый Котаў, Ганна Бажаноўская, «Мінск і мы» — Наталля Пуцята, Аляксандр Рабцэвіч; «Зберажом Мінск разам» — Ірына Бірына-Паўлава, Кацярына Зябко; «Экалогія Мінска вачамі жыхароў» — Павел Лычкоўскі, Таццяна Цімакова; «Экапрыколы» — Аляксандр Раковіч; «Экалогія горада і царква» — Таццяна Русецкая; «Лепшая макрафатаграфія» — Айвар Удрыс.

Работы пераможцаў да 31 снежня 2019 года можна ўбачыць у бібліятэцы БДТУ. А далей лепшыя фотаздымкі на працягу наступнага года будуць размяшчацца на розных сталічных выставах (інфармацыю пра іх можна даведацца на сайце Камітэту). Фотаздымкі са сталічнымі краявідамі ўпрыгожылі таксама эколага-інфармацыйны каляндар на 2020 год, які традыцыйна выпускае Мінскі гарадскі камітэт.

Гарадскі конкурс фатаграфій на экалагічную тэматыку «Зялёны Мінск» праводзіўся з 15 сакавіка па 15 лістапада 2019 года Мінскім гарадскім камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя пры падтрымцы размеркаванай галерэі «Фотамастацтва» і бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэту. Сёлета ён прымеркаваны да правядзення ў Беларусі Года малой радзімы.


Свае ўзнагароды атрымалі і пераможцы гарадскіх этапаў іншых рэспубліканскіх экаконкурсаў.

У гарадскім этапе рэспубліканскага конкурсу на лепшую публікацыю на экалагічную тэматыку ў катэгорыі «Навучэнцы» пераможцамі сталі: Альжбэта Малішэўская-Спрынчан (1 месца), Любоў Урсу (2 месца), Дар’я Ракіцкая (3 месца). У катэгорыі «Аматары» былі ўзнагароджаны: Ірына Бірына-Паўлава (1 месца), Леанід Чумакоў (2 месца), Станіслаў Холеў (3 месца). У катэгорыі «Прафесіяналы» перамаглі: Алена Парукава (1 месца), Вераніка Коласава (2 месца), Вера Ганкіна-Буцько (3 месца).

Пераможцамі гарадскога ўзроўня рэспубліканскага конкурсу на лепшага грамадскага эколага сталі: Руслан Шайкін (дыплом 1 ступені), Яўген Казлоў (дыплом 2 ступені), Ірына Бірына-Паўлава (дыплом 3 ступені).

Настасся АЛЯКСЕЕВА

Фота з архіва ўдзельнікаў конкурсу

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.