Вы тут

Амерыканская спявачка Білі Айліш перамагла ва ўсіх асноўных намінацыях "Грэмі"


Амерыканская спявачка Білі Айліш стала галоўнай пераможцай 62-ой цырымоніі ўручэння прэміі "Грэмі", піша meduza.io.


Фота: soyuz.ru

18-гадовая выканаўца заваявала ўзнагароды ва ўсіх чатырох асноўных намінацыях: "Альбом года" ("When We All Fall Asleep, Where Do We Go?"), "Запіс года" і "Песня года" ("Bad Guy") і "Лепшы новы артыст".

Таксама яе дэбютная пласцінка была прызнана "Лепшым поп-альбомам" і атрымала прыз у намінацыі "Лепшы прадакшн". Брат спявачкі Фінеас за працу над альбомам атрымаў узнагароду "Прадзюсер года".

Спявачка Лізо, якая атрымала больш за ўсіх намінацый на цяперашняй цырымоніі, удастоена трох узнагарод: за песню "Truth Hurts" ("Лепшае сольнае поп-выкананне"), песню "Jerome" ("Лепшае традыцыйнае R&B-выкананне") і альбом "Cuz I Love You" ("Лепшы сучасны urban-альбом").

Рэпер Lil Nas X заваяваў дзве ўзнагароды за песню "Old Town Road" - "Лепшае поп-выкананне ў дуэце" і "Лепшае музычнае відэа".

Лепшым рэп-альбомам быў прызнаны "Igor" Tyler, The Creator, лепшы рок-альбом - "Social Cues" Cage The Elephant, а лепшы альтэрнатыўны альбом - "Father Of The Bride" The Vampire Weekend.

The Chemical Brothers удастоены двух "Грэмі" за пласцінку "No Geography" ("Лепшы танцавальны запіс", "Лепшы электронны альбом").

Ісландка Хільдур Гуднадоудотыр атрымала ўзнагароду за лепшы саўндтрэк (серыял "Чарнобыль").

Лепшым музычным фільмам быў прызнаны "Homecoming" Беёнс.

У намінацыі "Лепшы альбом размоўнага жанру" перамагла былая першая лэдзі ЗША Мішэль Абама з аўдыёверсіяй сваіх мемуараў "Becoming".

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.