Вы тут

Жыхар Мінска запраўляў аўтамабіль сына за кошт службовай тэхнікі


Супрацоўнікамі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Партызанскага РУУС Мінска спынены крадзеж паліва на суму больш 1050 рублёў, паведамляе МУС.


У праваахоўнікаў мелася інфармацыя аб тым, што адна з матэрыяльна-адказных асоб выкарыстоўвае маёмасць арганізацыі ў асабістых мэтах. Дадзеная інфармацыя пацвердзілася.

Паводле аператыўнай інфармацыі, 55-гадовы работнік аднаго са сталічных прадпрыемстваў у асабістых мэтах выкарыстаў электронную паліўную картку, якая была даручана яму для запраўкі службовай тэхнікі. Устаноўлена, што пры дапамозе дадзенай карты мужчына запраўляў асабісты аўтамабіль сына.

Вядома, што паліўнай карткай мужчыну ўдалося пакарыстацца каля месяца. За такі кароткі перыяд часу падазраваны прысвоіў каля 600 літраў дызельнага паліва на агульную суму не менш 1050 рублёў.

Прэв'ю: Depositphotos.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.