Вы тут

У Раўбічах стартуе дзявяты этап Кубка ІBU


Турнір пачнецца спрынтарскімі гонкамі сярод мужчын і жанчын. Плануецца, што на гэтым этапе беларуская каманда будзе прадстаўлена наступным складам: Віктар Крыўко, Максім Варабей, Ягор Казарынаў, Адэліна Сабітава, а таксама магчымы ўдзел Дзінары Алімбекавай, якая не адправілася на этап Кубка свету ў Нове-Места.


З-за неспрыяльных умоў надвор'я ў Раўбічах аргкамітэтам было прынята рашэнне аб змене праграмы спаборніцтваў і часу старту фінальнага Кубка ІBU. Спаборніцтвы па спрынце будуць праводзіцца ў сераду і чацвер з 20-секундным інтэрвалам, а гонкі з масавым стартам закрыюць спаборніцкую праграму ў пятніцу.

У Кубку ІBU ў Раўбічах прымуць удзел прадстаўнікі 20 краін. На старт выйдуць 80 мужчын і 71 жанчына. Для зручнасці балельшчыкаў падчас спаборніцтваў у Раўбічах прадугледжаны аўтобусны маршрут, які будзе арганізаваны з 4 да 6 сакавіка ад станцыі «Барысаўскі тракт».

Новы расклад спаборніцтваў:

Серада, 4 сакавіка

12:00 Спрынт, жанчыны

15:00 Спрынт, мужчыны

Чацвер, 5 сакавіка

11:00 Спрынт, жанчыны

14:00 Спрынт, мужчыны

Пятніца, 6 сакавіка

11:00 Мас-старт 60, жанчыны

13:30 Мас-старт 60, мужчыны

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Прэв'ю: БелТА

Загаловак у газеце: Шмат біятлона не бывае

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.