Вы тут

Вялiкае свята для маленькiх. Парламентарыi завiталi ў дзiцячы гарадок Ленiнскага раёна Мiнска


Перад Днём абароны дзяцей члены Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па заканадаўстве завiталi з такой мэтай у дзiцячы гарадок Ленiнскага раёна Мiнска.


Парламентарыi прывезлi падарункi i «цудоўны рамонак», на пялёстках якога пакiнулi свае пажаданнi. Расцi здаровымi i дужымi дзецям i падлеткам дапамогуць кеглi, мячы, абручы, дыскi. А малыя, у сваю чаргу, падрыхтавалi сувенiры для гасцей — яркiя малюнкi, на якiх адлюстравана ўсё самае галоўнае для чалавека: сям'я, здароўе, сяброўства.

«Хай сцiпла, але ад душы вырашылi павiншаваць дзяцей. Дзецi — самае галоўнае, што ёсць у краiне. Малыя i моладзь заўсёды былi на першым месцы», — сказаў журналiстам дэпутат Аляксандр Сонгiн.

1 чэрвеня дэпутаты працягнуць вiншаваць дзяцей у сваiх выбарчых акругах, дапамогуць вырашыць пытаннi канкрэтнага дзiцяцi або ўстановы. Разглядаюцца праблемы малых беларусаў i на заканадаўчым узроўнi: зараз у Палаце прадстаўнiкоў знаходзiцца Кодэкс аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, адзiн з раздзелаў якога датычыцца непаўналетнiх.

Варвара МАРОЗАВА

Фота Таццяны ТКАЧОВАЙ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.