26 кастрычніка, панядзелак

Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: Краіну мы нікому не аддадзім, сітуацыю мы ўтрымаем


Прэзідэнт правёў нараду з членамі Савета бяспекі і кіраўніцтвам арміі.


На пачатку сустрэчы ў Міністэрстве абароны ў Цэнтры стратэгічнага кіравання Аляксандр Лукашэнка надаў увагу ўнутрыпалітычнай сітуацыі, якую, на яго думку, працягваюць разгойдваць.

«Дабраліся да працоўных калектываў. У чарговы раз хачу сказаць, што з гэтага нічога не атрымаецца. Краіну мы нікому не аддадзім, сітуацыю мы ўтрымаем. Я не хачу сказаць, што ёсць месца для нейкай заспакоенасці, — не, мы ніколі не заспакойваліся. Вы ведаеце, жыццё наша такое і лёс, што мы, знаходзячыся ў цэнтры Еўропы, заўсёды павінны быць гатовымі своечасова адказаць на любыя выклікі», — абмаляваў становішча Прэзідэнт.

Ён перасцярог ад пагроз у адрас вайскоўцаў, праваахоўнікаў і іх сем’яў.

«У апошні час актывізаваліся нашы так званыя мірныя будаўнікі на сем’ях ваеннаслужачых, унутраных войскаў, АМАПа і арміі. Я іх проста па-мужчынску хачу папрасіць: не рабіце гэтага. ... Яны нават не ўяўляюць, чым гэта скончыцца. Не трэба гуляць з агнём. Нашы ваенныя маюць дастаткова рэсурсаў, каб абараніць сябе, свае сем’і і забяспечыць бяспеку ў дзяржаве. Я як Прэзідэнт і Галоўнакамандуючы, хачу сказаць, што яны (тыя, хто гэта робіць, троляць сёння, пагражаюць сем’ям, да дзяцей дайшлі ваеннаслужачых) проста не разумеюць, што можа адбыцца. Таму ўціхамірцеся, заспакойцеся, калі там ёсць мужыкі — будзьце мужыкамі. Не трэба наперад выстаўляць дзяўчат і пагражаць сем’ям. Пакуль прашу», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён папрасіў не чапаць ні ў чым не вінаватых людзей.

«Нам не патрэбныя ніякія замежныя ўрады, нам не трэба ніякія замежныя пасярэднікі»

Па словах Прэзідэнта, кіраўнікі некаторых краін прапанавалі ўладам Беларусі пасярэдніцтва.

«Калі я гэта пачуў, я доўга думаў: пасярэдніцтва паміж кім і кім? Аб другім боку не кажуць. Нядаўна яны ж там стварылі нейкі ці то камітэт ратавання, ці то ўрад у выгнанні — карацей, старылі ўрад за мяжой для Беларусі. Слухайце, у нас ёсць нармальны ўрад, створаны па Канстытуцыі, нам не патрэбныя ніякія замежныя ўрады, нам не трэба ніякія замежныя пасрэднікі. Мне здаецца, што, не крыўдзячы кіраўніцтва гэтых рэспублік, я хачу сказаць: вы ў сябе парадак навядзіце», — абураны Аляксандр Лукашэнка.

Ніякі ўрад за мяжай Беларусі не патрэбны, кіраваць краінай яно ніколі не будзе, працягнуў Прэзідэнт. Ён нагадаў гістарычныя прыклады такіх урадаў, якія нічым добрым не скончыліся.


Прэзідэнт пра ваенныя вучэнні НАТА: Ідзе нарошчванне ўзброенага кампанента

Кіраўніка дзяржавы хвалюе сітуацыя, якая разгортваецца ў Польшчы і Літве, дзе праходзяць ваенныя вучэнні НАТА. Ідзе нарошчваенне ўзброенага кампанента на гэтых тэрыторыях, занепакоены ён.

«Не бачыць гэта, спакойна за гэтым назіраць мы, натуральна, не можам. Калі раніцай я слухаў сёння даклад начальніка Генеральнага штаба, я заўважыў, што нашых ваенных таксама хвалюе гэта праблема. Мы аб гэтым гаварылі яшчэ летась і выпрацавалі нейкі алгарытм рэагавання на падобныя здарэнні», — нагадаў Аляксандр Лукашэнка.

Таму ён папрасіў перакінуць паветрана-дэсантную брыгаду з Віцебска ў Гродна. Падзякаваў за парадак у Брэсце, дзе застаецца дэсантна-штурмавая брыгада. Ёй належыць працаваць ва ўзаемасувязі з пагранічнікамі для стабілізацыі сітуацыі на паўднёвым захадзе.


«Нікога не ўгаворвайце»

Прэзідэнт зноў звярнуўся да становішча ў працоўных калектывах. Ён у чарговы раз паўтарыў: калі будзе працаваць эканоміка, ніякія палітычныя звадкі і гульні краіне не страшныя.

«Яшчэ раз паўтараю: нікога не ўгаворвайце. Калі працоўны чалавек, які ў прынцыпе па-за палітыкай, рвецца некуды на плошчу чагосьці дэманстраваць, — ён не працоўны. Пойдуць? Хай ідуць. Але на заводах ім пасля гэтага месца быць не павінна», — папярэдзіў кіраўнік краіны.

Ён папярэдзіў, што нельга палітызаваць працоўныя калектывы, і заклікаў рабіць усё, каб людзі атрымлівалі там працу і зарплату для ўтрымання сямей.

«Аб гэтым я ў панядзелак, будучы на МЗКТ, скажу для ўсіх», — анансаваў Прэзідэнт.

«У мяне няма іншых мэтаў у цяперашні час, як захаваць незалежную і стабільную дзяржаву», — заявіў ён.

«Калі хто-небудзь думае, што тут ўлада аслабла, дрыжыць, што Прэзідэнт не тое збег, не тое захварэў, не тое памёр, як тут падавалі нядаўна ... Не дачакаецеся!» — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.


Пра ланцуг ад Вільнюса да Кіева

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра ідэю выбудаваць чалавечы ланцуг  ад Вільнюса да Кіева. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў сёння на нарадзе ў Цэнтры стратэгічнага кіравання ў Міністэрстве абароны Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на «Беларусь 1».

«Яшчэ адзін момант, які не можа не насцярожваць нас (мы таксама з Прэзідэнтам Пуціным гэта абмяркоўвалі): вы бачыце не толькі заяву гэтых дзяржаў, якія знаходзяцца на захад ад нас, не толькі іх прапанову. Але цікавая з’явілася інфармацыя сёння да раніцы пра тое , што яны хочуць выбудаваць «ланцуг» ад Вільнюса да Кіева. Гэта значыць ланцуг неабыякавых. Мала на праспекце ў Мінску неабыякавых з кветачкамі і ў ланцугах ... Ужо хочуць выставіць ад Вільнюса да Кіева і сабраць туды больш за 300 тыс. чалавек», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Даручаю Міністэрству абароны, МУС і КДБ, а таксама генеральнаму пракурору ажыццявіць ацэнку, катэгарычна не дапусціць падобных дзеянняў», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, зразумела, на што намякаюць: «Я гэта ўжо праходзіў пасля распаду Савецкага Саюза, калі была спроба стварэння Балта-Чарнаморскага рэгіёну — санітарнай зоны: тры балтыйскія дзяржавы, Беларусь, Украіна, каб аддзяліць Расію ад Захаду». «Але ўсё бы нічога, але мы не хочам быць прыбіральняй і кагосьці санітарыць, быць санітарным кардонам. І мы разумеем, да чаго гэта можа прывесці. Таму з Прэзідэнтам Расіі дамовіліся аб тым, што мы будзем тут дзейнічаць ва ўзаемадзеянні».

«Расія гатова аказаць усебаковую дапамогу па забеспячэнні бяспекі ў Беларусі»

Расія пры першым запыце акажа ўсебаковую дапамогу па арганізацыі бяспекі Беларусі ў выпадку знешніх ваенных пагроз, заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«Калі гаворка ідзе пра ваеннага складніка, у нас ёсць дамова з Расійскай Федэрацыяй у рамках Саюзнай дзяржавы і АДКБ. Як раз гэтыя моманты падыходзяць пад гэты дагавор. Таму сёння з Прэзідэнтам Расіі ў мяне адбылася працяглая змястоўная размова аб сітуацыі. Павінен сказаць, мяне нават некалькі здзівіла: абсалютна пасвечаны ў тое, што адбываецца. І мы з ім дамовіліся: пры першым жа нашым запыце будзе аказана ўсебаковая дапамога па забеспячэнні бяспекі ў Рэспубліцы Беларусь», — паведаміў Прэзідэнт.

Варвара МАРОЗАВА

Выбар рэдакцыі

Культура

Прывіды беларускіх муроў. Балі ў разбураным замку

Прывіды беларускіх муроў. Балі ў разбураным замку

Бона Сфорца не была ў Белым Ковелі, але танцуе там у выглядзе прывіду.

Грамадства

Жыццёвы шлях Якава Крэйзера. Першы камдзiў, якi атрымаў Зорку Героя, заслужыў яе, абараняючы Барысаў

Жыццёвы шлях Якава Крэйзера. Першы камдзiў, якi атрымаў Зорку Героя, заслужыў яе, абараняючы Барысаў

У пачатковы перыяд Вялiкай Айчыннай вайны зацятыя баi разгарнулiся пры абароне Барысава — старадаўняга беларускага горада на Бярэзiне.