Вы тут

Музей МУС займеў свой сайт


У маі гэтага года ўласны сайт займеў музей Міністэрства ўнутраных спраў. Віртуальная пляцоўка месціцца па адрасе: museum.mia.by.


Цяпер наведаць экспазіцыю аддалена можна ў літаральным сэнсе гэтага слова. Справа ў тым, што на сайце музея рэалізавана магчымасць 3D-тура — вы можаце падарожнічаць па яго залах, седзячы перад экранам манітора. Асабліва гэта важна цяпер, калі з-за распаўсюджвання каранавіруса работа музеяў у нашай краіне часова прыпынена.

Фонд музея складаюць фотакопіі арыгіналаў дакументаў, архіўных фотаздымкаў, здымкі табельнай і канфіскаванай зброі, знакаў адрознення і ўзнагарод, асабістых рэчаў, рэчавых доказаў, службовай тэхнікі...

Сярод прадстаўленых выяў экспанатаў ёсць і вельмі цікавыя. Напрыклад, у раздзеле «Рэчавыя доказы» ёсць здымак фальшывага савецкага пашпарта, датаванага 1970 годам. Выдадзены ён на імя Луны Артура Аганесавіча. На тое, што пасведчанне асобы падробленае, паказваюць дзве рэчы. Па-першае, яго ўладальнік нібыта нарадзіўся ў горадзе Нікалаеве Хабараўскага краю, а такога населенага пункта ў тым рэгіёне ніколі не было. А па-другое, нацыянальнасць грамадзяніна Луны пазначана як «марсіянін».

А сярод асабістых рэчаў міліцыянераў увагу прыцягвае швейцарскі гадзіннік Paul Moser. Ён быў падораны работніку міліцыі Васілю Лазарэнку ў 1927 годзе з нагоды 10-годдзя ўтварэння праваахоўнага органа. На вечку гадзінніка — дароўны надпіс па-беларуску.

Загаловак у газеце: Зайсці ў музей анлайн

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.