Вы тут

«Белыя росы» назаўсёды: Аляксею Дудараву — 70


Адзiн з найлепшых беларускiх драматургаў i сцэнарыстаў Аляксей Дудараў, што адзначыўся выдатнымi работамi як у тэатры, так i кiно, сёння, 6 чэрвеня, адзначае свой 70-гадовы юбiлей. У тэатры яго добра ведаюць, напрыклад, па п'есе «Радавыя», у кiно — па сцэнарыi культавага фiльма «Белыя росы» з Мiкалаем Карачанцавым у галоўнай ролi.


Будучы аўтар паспеў папрацаваць манцёрам сувязi i слесарам да таго, як скончыць тэатральна-мастацкi iнстытут па спецыяльнасцi «акцёр драмы i кiно». Пасля ён быў акцёрам у Тэатры юнага гледача, загадваў там лiтаратурнай часткай i ў гэты ж час пiсаў апавяданнi i сцэнарыi для кароткаметражнага кiно.

За сваю прафесiйную дзейнасць Аляксей Дудараў паспеў папрацаваць сябрам сцэнарна-рэдакцыйнай калегii Беларускага тэлебачання, галоўным рэдактарам часопiса «Мастацтва», кiраўнiком Тэатра беларускай армii. Сёння драматург з'яўляецца старшынёй Беларускага саюза тэатральных дзеячаў.

Спадар Аляксей — аўтар п'ес «Вечар», «Вежа», «Адцуранне», «Палачанка», «Чорная панна Нясвiжа», лiбрэта да пастаўленага ў Вялiкiм тэатры балета «Вiтаўт», сцэнарыя (у суаўтарстве) знятай у 2014 годзе карцiны «Белыя росы. Вяртанне».

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.