Вы тут

Дажджоў ужо хопіць


У многіх раёнах краіны ўжо выпала месячная норма ападкаў, а месцамі і перавышана. У лідарах — метэастанцыя Бярэзінскі запаведнік, дзе ўжо адзначана 234 % месячнай нормы. Відавочны недабор ападкаў адзначаецца толькі па ўсходзе Гомельскай вобласці, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Напрыклад, на метэастанцыі Докшыцы выпала пакуль 60 % чэрвеньскай нормы дажджоў.


francheska45.centerblog.net

Аднак сіноптыкі прагназуюць заканчэнне перыяду амаль штодзённых навальніц. Над Скандынаўскім паўвостравам набірае сілу ўмерана цёплы антыцыклон, які стане асноўным уладаром надвор'я ўжо сёння на поўначы Еўропы, у тым ліку і на поўначы Беларусі, дзе абыдзецца без ападкаў. На паўднёвай палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы і магчымыя нават ліўні.

Бліжэй да сярэдзіны тыдня рост атмасфернага ціску паступова адсуне зону дажджоў на поўдзень, і наша краіна апынецца ва ўладзе скандынаўскага антыцыклону, які трымае шлях далей на паўднёвы ўсход. Таму ў сераду чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе без ападкаў, толькі ўначы месцамі па Брэсцкай вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы. У нізкіх месцах і паблізу вадаёмаў могуць згушчацца непрацяглыя туманы. Вецер паўночна-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы будзе ад плюс 9 да плюс 16 градусаў, удзень — 21—27 цяпла.

У чацвер — невялікая воблачнасць, без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер усходні слабы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 10 да плюс 15 градусаў, удзень — 24—29 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу захаваецца цёплае чэрвеньскае надвор'е. У многіх раёнах абыдзецца без ападкаў. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, паўднёвы — уначы слабы, удзень умераны. Тэмпература паветра ў разгар дня будзе падымацца да плюс 25—29 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.