Вы тут

«Кароткае» сонца нясе з сабой сезоннае пахаладанне


Чым больш каляндарныя лісты аддзяляюць нас ад лета, тым карацейшыя становяцца дні. А «кароткае» сонца нясе з сабой сезоннае пахаладанне. У гэтыя выхадныя будзе зусім не цёпла. У гэтым можна вінаваціць моцны паўночны вецер, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


На выхадныя надвор'е ў краіне ў асноўным будзе фарміраваць вобласць павышанага атмасфернага ціску. У суботу чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Вецер паўночна-заходні, заходні ўмераны, удзень парывісты. Мінімальная тэмпература паветра ўначы ад плюс 2 да 9 градусаў цяпла, а максімальная ўдзень будзе ў межах 14—20 цяпла.

Пры пераменнай воблачнасці не будзе ападкаў і ў нядзелю. Вецер чакаецца слабы, няўстойлівы. Мінімальная тэмпература паветра ноччу — 2—9 цяпла, максімальная ўдзень — ад плюс 15 да 20 градусаў, па поўдні краіны — да 22 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня змяненняў умоў надвор'я не чакаецца. У панядзелак будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі туман. Уначы прагназуецца ад плюс 3 да плюс 9 градусаў, ва ўсходніх раёнах месцамі магчымыя слабыя замаразкі да нуля — мінус 2 градусаў. Удзень будзе плюс 14—19, па паўднёвым захадзе — да плюс 22 цяпла. У аўторак будзе сонечна і суха. Уначы холадна, а ўдзень — на пару градусаў цяплей, чым у выхадныя.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Уначы месцамі толькі плюс 2

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.