Вы тут

Сёння пачынаецца другi этап вучэнняў «Славянскае братэрства — 2020»


Сёння пачынаецца другi этап сумесных беларуска-расiйскiх вучэнняў «Славянскае братэрства — 2020». У прэс-службе Мiнiстэрства абароны расказалi аб тым, як ён будзе праходзiць.


Практычныя дзеяннi войскаў будуць скiраваны на вядзенне сумесных дзеянняў для захавання ваеннай бяспекi дзяржавы. У вучэннях будуць удзельнiчаць вайскоўцы Заходняга аператыўнага камандавання, сiл спецыяльных аперацый Узброеных Сiл, Ваенна-паветраных сiл i войскаў процiпаветранай абароны, ракетных войскаў i артылерыi, а таксама падраздзяленнi двух злучэнняў паветрана-дэсантных войскаў Узброеных Сiл Расii. Агулам будзе задзейнiчана каля шасці тысяч вайскоўцаў, звыш 500 адзiнак баявой тэхнiкi. Пры гэтым ад Узброеных Сiл Расiйскай Федэрацыi — каля 1000 чалавек i да 100 адзiнак баявой тэхнiкi.

— Сумесныя вучэннi «Славянскае братэрства — 2020» маюць абарончы характар i накiраваны на адпрацоўку сумесных дзеянняў груповак войскаў у адпаведнасцi з iснуючымi дамоўленасцямi Рэспублiкi Беларусь i Расiйскай Федэрацыi, а таксама далейшае ўмацаванне i развiццё iнтэграцыйных працэсаў у рамках умацавання абараназдольнасцi Саюзнай дзяржавы, — адзначылi ў Мiнабароны.

Кiраваць вучэннямi будзе намеснiк мiнiстра абароны Рэспублiкi Беларусь генерал-маёр Сяргей Патапенка.

Валяр'ян ШКЛЕННIК

Загаловак у газеце: Другi этап вучэнняў

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.