Вы тут

Скончыліся вучэнні «Славянскае братэрства-2020»


Прайшоў другi этап вучэнняў «Славянскае братэрства-2020». Ён адбыўся ў форме аператыўна-тактычнага вучэння. Сёлета ў iм бралi ўдзел вайскоўцы з Беларусi i Расii. З нашага боку гэта былi ваеннаслужачыя Заходняга аператыўнага камандавання, Сiл спецыяльных аперацый Узброеных Сiл, Ваенна-паветраных сiл i войскаў супрацьпаветранай абароны, ракетных войскаў i артылерыi. Расiя была прадстаўлена двума злучэннямi паветрана-дэсантных войскаў.


Асноўная накiраванасць вучэння — вядзенне сумесных дзеянняў у iнтарэсах забеспячэння ваеннай бяспекi дзяржавы. На гэтым этапе iмi кiраваў намеснiк мiнiстра абароны Беларусi генерал-маёр Сяргей Патапенка. Усяго было задзейнiчана каля шасцi тысяч вайскоўцаў i звыш за 500 адзiнак баявой тэхнiкi.

Падчас другога этапу вучэнняў адпрацоўвалiся пытаннi кiравання войскамi падчас адбiцця ўзброенай агрэсii ва ўмовах зменлiвай абстаноўкi. Так, зводная беларуска-расiйская тактычная група вызваляла гiдратэхнiчны вузел, захоплены ўмоўным працiўнiкам. Быў высаджаны дэсант, а ўчастак ракi пераадольваўся на баявой тэхнiцы.

Падчас вучэнняў была задзейнiчана i авiяцыя. Аб яе працы расказаў камандуючы Ваенна-паветранымi сiламi i войскамi супрацьпаветранай абароны Узброеных Сiл Беларусi генерал-маёр Iгар Голуб:

— Адпрацаваны шэраг задач, якiя выконвалi дзяжурныя сiлы па супрацьпаветранай абароне Ваенна-паветраных сiл сумесна з нашымi расiйскiмi калегамi. Таксама здзейснены авiяцыйныя ўдары з мэтай лiквiдацыi незаконных узброеных фармiраванняў умоўнага працiўнiка. Суправаджалiся i самалёты транспартнай авiяцыi, якiя высаджвалi дэсант у зададзеным раёне.

Падчас вучэнняў былi задзейнiчаны некалькi палiгонаў, у тым лiку «Ружаны», «Брэсцкi», «Гожскi», «Абуз-Лясноўскi». За адным з эпiзодаў другога этапу вучэнняў назiралi акрэдытаваныя пры Мiнiстэрстве абароны замежныя ваенныя дыпламаты.

— На палiгоне «Брэсцкi» замежным прадстаўнiкам быў дадзены брыфiнг, — адзначылi ў Мiнiстэрстве абароны. — Ён змяшчаў падрабязную iнфармацыю аб сумесным вучэннi, якое праходзiць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь з 22 да 25 верасня. Ваенныя дыпламаты змаглi назiраць за дзеяннямi войскаў, работай дэсанта, захопам i ўтрыманнем плацдарма для забеспячэння контрнаступлення з мэтай аднаўлення першапачатковага становiшча, а таксама авiяцыйнай падтрымкай. Пры гэтым трэба адзначыць, што яшчэ 21 верасня Беларусь накiравала дзяржавам — удзельнiцам АБСЕ iнфармацыю пра вучэнне «Славянскае братэрства — 2020», нягледзячы на тое што па яго параметрах рабiць гэта было неабавязкова. Звесткi былi абвешчаны ў якасцi жэсту добрай волi ў iнтарэсах забеспячэння транспарэнтнасцi ваеннай дзейнасцi, якая ажыццяўляецца на тэрыторыi нашай дзяржавы.

Валяр'ян ШКЛЕННIК

Фота БелТА

Загаловак у газеце: Адбiць атаку разам

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.