Вы тут

Дырэктар МК «Брэсцкая крэпасць-герой»: Паўстагоддзя «Звязда» піша пра Брэсцкую крэпасць


Рыгор БЫСЮК, дырэктар мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой»:


— Налета мы будзем адзначаць 50-годдзе мемарыяльнага комплексу, і справядліва будзе сказаць, што ўсе гады найстарэйшая беларуская газета была побач з намі. Пачынаючы з першых рэпартажаў аб адкрыцці велічнага помніка гераічнай абароне пачатку вайны і заканчваючы матэрыяламі пра цяперашнія рамонт, рэканструкцыю, развіццё мемарыяльнага комплексу.

Крэпасць — асаблівы аб'ект, раней для ўсёй вялікай краіны, цяпер — для Беларусі. Сюды прыязджаюць людзі з усяго свету, прыходзяць нашы самыя юныя грамадзяне, каб атрымаць першыя ўрокі мужнасці і патрыятызму. Мы многае робім па стварэнні новых сучасных музеяў, праводзім вялікую асветніцкую работу і, вядома, маем патрэбу ў інфармацыйнай падтрымцы. Таму заўсёды з удзячнасцю ўспрымаем публікацыі пра мерапрыемствы і падзеі мемарыяльнага комплексу, яго гісторыю. Дарэчы, запрашаю ўсіх адзначыць нашы юбілейныя даты ў наступным годзе. 50 гадоў — мемарыялу і 80 гадоў — гераічнай абароне крэпасці.

Як чытачу мне многае імпануе ў вашым выданні. І перш за ўсё, родная мова. Несумненна, сустракаюцца цікавыя матэрыялы на гістарычныя тэмы, артыкулы на тэму адраджэння нашай культурнай спадчыны. Як сенатар мінулага склікання з задавальненнем адзначаю прысутнасць на старонках цяперашніх членаў Савета Рэспублікі, мне цікавыя іх работа, іх меркаванні, грамадзянская пазіцыя.

Запісала Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.