Вы тут

У сталіцы выбралі найлепшага юнкара


 

У Мінскім гарадскім інстытуце развіцця адукацыі адбыўся фінал конкурсу сярод юных журналістаў, які праходзіў у рамках штогадовага фестывалю мастацкай і інтэлектуальнай творчасці «Мой Мінск — мая сталіца — творчасці і таленту крыніца!» Сёлета творчае спаборніцтва, якое, дарэчы, праводзіцца ўжо шэсць гадоў, было прысвечана 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Вучні розных школ сталіцы сустракаліся з ветэранамі, знаходзілі цікавыя гісторыі ваеннага часу, расказвалі невядомыя факты пра помнікі і музеі вайны.


Акрамя галоўнай мэты конкурсу — выхавання ў школьнікаў пачуцця патрыятызму — творчае спаборніцтва дало ім магчымасць паспрабаваць сябе ў прафесіі журналіста. Канкурсанты павінны былі браць інтэрв'ю ў цікавых герояў, а потым прадставіць сваю работу журы. Ацэньвалася і арыгінальнасць тэмы, і якасць публіцыстычнага матэрыялу.

Пераможцам стала вучаніца 10 класа гімназіі № 38 Аляксандра Ванюшына. Школьніца ўзяла інтэрв'ю ў ветэрана Генадзя Уладзіміравіча Юшкевіча. Журы ў складзе выкладчыкаў факультэта журналістыкі БДУ і журналістаў высока ацаніла работу Аляксандры. «Мае бацькі — ваенныя, і мне вельмі блізкая тэма вайны. Таму калі я даведалася пра гэты конкурс, адразу вырашыла ўдзельнічаць. У мяне даўно была мара — пагаварыць з адным з людзей, якім мы зараз абавязаны сваім жыццём і свабодай. З выбарам героя мне дапамог тата, вельмі хацелася знайсці чалавека з незвычайным лёсам. Генадзь Уладзіміравіч з 15 гадоў удзельнічаў у баявых заданнях у складзе дыверсійнай групы. Мне цяпер таксама 15 гадоў, і я не магу нават уявіць сябе на яго месцы. Прызнацца шчыра, хоць пісаць я люблю даўно, але конкурснае інтэрв'ю стала маёй першай работай такога плана. А конкурс мне было важна выйграць дзеля майго героя. Для яго вайна — цэлае жыццё. І ўсведамленне таго, што сучаснаму пакаленню неабыякавая гэтая тэма, было для яго настолькі важнае, што нават апісаць цяжка. Але я пастаралася», — расказала Аляксандра.

Журы высока ацаніла і астатнія работы, дало карысныя парады і запрасіла ўсіх канкурсантаў пасля школы паступаць на факультэт журналістыкі БДУ.

Валерыя СЦЯЦКО

Загаловак у газеце: «Мне блізкая тэма вайны...»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.