Вы тут

У нядзелю ўжо ад мiнус 3 да 9 градусаў цяпла


Такi сутачны тэмпературны фон на 1—3 градусы нiжэйшы за клiматычную норму гэтых дзён кастрычнiка

Вось i ўсё. Мiнулая серада стала заключным анамальна цёплым днём восенi. А далей у выхадныя ў нашай краiне будзе гаспадарыць больш жорсткае, халоднае надвор'е, калi ўначы магчымы нават мокры снег, паведамляюць спецыялiсты Рэспублiканскага цэнтра па гiдраметэаралогii, кантролi радыеактыўнага забруджвання i манiторынгу навакольнага асяроддзя Мiнпрыроды.


astrakhanfm.ru

Ужо сёння максiмальная тэмпература паветра будзе ўсяго ад 5 да 12 цяпла. Далей — толькi халадней. У суботу наша тэрыторыя будзе знаходзiцца ў халоднай няўстойлiвай паветранай масе, калi ўдзень па паўднёвым усходзе краiны адаб'ецца ўплыў атмасфернага фронту. Чакаецца, што будзе воблачна з праясненнямi. Месцамi па Беларусi, а ўдзень на большай частцы Гомельскай, Магiлёўскай i Брэсцкай абласцей пройдуць кароткачасовыя ападкi, у асноўным дождж, але па поўначы ў некаторых раёнах не выключаны першы ў гэтым сезоне мокры снег. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-ўсходнi ўмераны, удзень па паўднёвым усходзе парывiсты. Першыя восеньскiя замаразкi прыйдуць да нас уначы ў суботу, калi тэмпература паветра будзе ад нуля да плюс 7 градусаў, пры працяглых праясненнях — 1—2 марозу. Удзень у суботу прагназуюць ад плюс 3 градусаў да 10 цяпла.

На наступны дзень захаваецца ўплыў халоднай няўстойлiвай паветранай масы арктычнага паходжання. У нядзелю аблокаў будзе аж зашмат. Уначы месцамi, а ўдзень на большай частцы тэрыторыi чакаюцца кароткачасовыя ападкi ў выглядзе дажджу з мокрым снегам. Вецер будзе паўночны з пераходам на заходнi парывiсты, удзень па паўночным захадзе месцамi моцны парывiсты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мiнус 3 градусаў да 4 цяпла, удзень чакаецца ад плюс 2 да плюс 9 градусаў.

Паводле папярэднiх разлiкаў айчынных сiноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня захаваецца ўплыў халодных паветраных мас. I ў панядзелак месцамi па краiне пройдуць кароткачасовыя ападкi ў выглядзе мокрага снегу i дажджу. Увага! Уначы i ранiцай у панядзелак месцамi магчымы слабы галалёд. Вецер будзе заходнi ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 5 градусаў, пры праясненнях — 1—3 марозу. Удзень чакаецца 3—10 цяпла. Такi тэмпературны фон на 1—3 градусы нiжэйшы за клiматычную норму, але... Нашы сiноптыкi так нясмела абяцаюць, што ў сярэдзiне наступнага тыдня халоднае паветра пакiне тэрыторыю краiны, стане холадна, але не марозна. Усё таму, што тэмпература вернецца ў сваю клiматычную кастрычнiцкую норму.

У панядзелак з ранiцы магчымы слабы галалёд.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.