Вы тут

Кожны студэнт і работнік БНТУ можа пакінуць пасланне ў капсуле часу


Сёння ў галоўным корпусе Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта ўстанавілі капсулу часу. Кожны студэнт і работнік ВНУ можа пакінуць сваё пасланне для нашчадкаў, якія будуць вучыцца або працаваць у БНТУ праз 50 гадоў.


Да стагоддзя Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта засталося крыху больш за два тыдні. Юбілейныя мерапрыемствы распачнуцца 7 снежня і працягнуцца пяць дзён.

У першы дзень адбудзецца адкрыццё імянных лабараторый і кафедраў. Таксама пачнуць працу сем выстаў: выстава кітайскай культуры; выстава дасягненняў Навукова-тэхналагічнага парку БНТУ «Палітэхнік»; выстава «Савецкі інжынер — Весцi БНТУ»; выстава творчых работ студэнтаў; выстава работ каледжаў; выстава вучэбных і вучэбна-метадычных выданняў; выстава навуковых дасягненняў. Месца правядзення — галоўны корпус БНТУ.

8 снежня адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Дошкі гонару і скульптурнай групы «Студэнты БНТУ». 9 снежня можна наведаць адкрыццё выставы інавацыйнай прадукцыі прадпрыемстваў-заказчыкаў кадраў і скульптурнай кампазіцыі «Крышталь Ведаў» (закладка капсулы часу). Таксама ў гэты дзень фінішуе эстафета юбілейнага агню, якая стартавала 1 верасня. А 10 снежня, у афіцыйны дзень нараджэння БНТУ, пройдзе ўрачысты сход працоўнага калектыву, прыём рэктарам дэлегацый, а таксама пашыранае пасяджэнне Савета БНТУ. Увечары адбудзецца святочны салют. 11 снежня ў 17:00 распачнецца студэнцкі фестываль.

Ва ўмовах пандэміі святочную праграму давялося аптымізаваць і частку маштабных мерапрыемстваў для студэнтаў плануецца правесці ў наступным годзе.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.