Вы тут

Жыхары Гомельскага раёна выказалі канструктыўныя ініцыятывы ўдасканальвання заканадаўства


Канструктыўныя ініцыятывы ўдасканальвання заканадаўства выказалі жыхары Гомельскага раёна падчас правядзення грамадскай прыёмнай. Прапановы грамадзян дапамогуць скарэктаваць механізмы дзяржпадтрымкі, пытанні сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця краіны, упэўнены лідары прафсаюзаў і грамадскіх арганізацый, якія аналізуюць звароты людзей.


Сацыяльны педагог Прыбарскага дзяржаўнага прафесійнага аграрна-тэхнічнага ліцэя Таццяна Данянкова ў тэлефоннай размове закранула тэму патрыятызму. Жанчына лічыць, што неабходна больш актыўная прэзентацыя каштоўнасцяў беларусаў і дасягненняў краіны. Гэту работу неабходна праводзіць сістэмна са школы:

— Калі мы хочам выхоўваць патрыятызм з дзяцінства, патрэбны новы маладзёжны фармат. Напрыклад, камп'ютарныя гульні пра беларускую гісторыю, інтэрактыўныя квэсты, якія сталі б цікавай формай вывучэння гісторыі краіны.

Заатэхнік-селекцыянер ААТ «Сцяг Радзімы» Алёна Швайлікава пераканана, што ў сацыяльных сетках трэба больш расказваць пра спартыўныя і творчыя дасягненні моладзі:

— Сацыяльныя сеткі сталі часткай жыцця падрастаючага пакалення, а значыць, яны павінны адлюстроўваць яго інтарэсы. У нас шмат спартыўных, мэтанакіраваных і таленавітых дзяцей. Ёсць поспехі, пра якія важна расказаць. Вельмі крыўдна, калі ў віры інфармацыі маладыя людзі губляюцца, іх заслугі не бачныя, а тым часам імі можа ганарыцца ўся краіна.

Таксама Алёна Швайлікава лічыць, што прыйшоў час інтэнсіўнага развіцця маладзёжнага прадпрымальніцтва:

— Развіваць прадпрымальніцкую ініцыятыву трэба са школы, расказваючы дзецям пра асновы вядзення бізнесу. Гэта магло б дапамагчы ім сарыентавацца ў пытаннях выбару прафесіі. Можна запрашаць на інфармацыйныя гадзіны паспяховых людзей, прадпрымальнікаў. Добрай формай папулярызацыі гэтай дзейнасці могуць стаць выезды на прадпрыемствы, а таксама арганізацыя інтэрактываў.

Першы сакратар раённай арганізацыі ГА «БРСМ» Ганна Савенка ў канцы адзначыла, што ініцыятывы, якія паступілі ў грамадскую прыёмную, будуць вывучаны і прааналізаваны.

Між тым, дыялог з насельніцтвам пастаянна вядуць кіраўнікі службаў райвыканкама і грамадскіх арганізацый. На сустрэчах з людзьмі ў грамадскай прыёмнай агучваюцца праблемы, ідзе пошук рашэнняў. Старшыня Гомельскага раённага Савета дэпутатаў Вікторыя Ладуцька кажа, што праблемы самыя розныя: яны датычацца землекарыстання, якасці электразабеспячэння і вулічнага асвятлення, падаткаабкладання і добраўпарадкавання, узнімаюцца пытанні жылля і водазабеспячэння:

— Адно з ключавых меркаванняў — мясцовым органам улады трэба даць больш паўнамоцтваў у рашэнні выбару стратэгіі развіцця населеных пунктаў. Вялікае значэнне для павышэння ролі мясцовага самакіравання мае стварэнне эфектыўных прававых механізмаў для рэалізацыі ініцыятыў грамадзян.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота Марыны Васільевай

Загаловак у газеце: Пошук рашэнняў праз адкрыты дыялог

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.