Вы тут

Спачатку мокрая «Грэта», а потым і злёгку падмарозіць


Але ўсё роўна тэмпературны фон будзе павышаны.

Так, пакуль у нас зіма на двары праяўляе свой характар з пераменным поспехам. У першай палове тыдня надвор'е ў краіне будзе знаходзіцца ва ўладзе атмасферных франтоў, якія перамяшчаюцца з боку Заходняй Еўропы. Таму на большай частцы нашай тэрыторыі чакаюцца ападкі рознай інтэнсіўнасці ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Паўсюдна захаваецца галалёд, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння ўдзень месцамі пройдуць невялікія і кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Максімальная тэмпература паветра — ад 3 марозу да 3 цяпла. Таксама амаль «ніякае» чакаецца надвор'е ў сераду: часам пройдуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Месцамі па краіне будзе слабы галалёд, на дарогах — галалёдзіца, па ўсходзе краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Уначы прагназуецца ад нуля да 6 марозу, удзень — ад мінус 2 градусаў да 4 цяпла. У паўднёва-заходніх раёнах краіны будзе значна цяплей: уначы 1—3 градусы вышэй за нуль, удзень — 5—6 цяпла.

У далейшым (чацвер і пятніца) праз тэрыторыю Беларусі будзе перамяшчацца цыклон «Грэта», які цяпер набірае сілы над Брытанскімі астравамі. Ён прынясе ўжо ва ўсе раёны краіны больш інтэнсіўныя ападкі ў выглядзе мокрага снегу, а па поўдні краіны — снегу з дажджом.

У чацвер уначы выключна месцамі, а раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах чакаецца слабы галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 3 марозу да 4 цяпла, удзень — ад мінус 1 градуса да плюс 6. У пятніцу «Грэта» будзе ўжо слабець, таму на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца толькі кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу, па паўднёвай палове з дажджом, на дарогах месцамі будзе галалёдзіца. Тэмпература на працягу сутак складзе ад мінус 3 градусаў да 4 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у суботу цыклон працягне рухацца далей на Маскоўскую вобласць. У яго тылавой частцы ў нашу краіну пачне паступаць больш халоднае паветра паўночных шырот. Вось тады і панізіцца тэмпературны фон. Праўда, не нашмат.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pravda.com.ua

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.