Вы тут

Ідэі маладых


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна РУНЕЦ правяла сустрэчу са старшынёй камісіі Маладзёжнага савета (парламента) па прадпрымальніцтве, эканоміцы і інавацыйным развіцці Максімам КРУПЕЙЧАНКАМ.


Як паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента, падчас сустрэчы абмяркоўваліся актуальныя пытанні ўзаемадзеяння профільнай камісіі з калегамі з Маладзёжнага парламента, а таксама план сёлетняй сумеснай работы над законапраектамі.

Сенатар звярнула ўвагу, што склад маладзёжнай камісіі добра збалансаваны ў прафесійным плане. У яе ўвайшлі прадстаўнікі рэальнага сектара эканомікі, юрысты, работнікі мясцовых органаў улады, студэнты вядучых ВНУ краіны. Таццяна Рунец запэўніла, што ўсе ідэі, прапановы, ініцыятывы прадстаўнікоў Маладзёжнага парламента будуць улічвацца пры рабоце над эканамічнымі законапраектамі.

Сенатар пажадала ўсім членам профільнай камісіі Маладзёжнага парламента плённай дзейнасці ў бягучым годзе, поспехаў і моцнага здароўя як асновы для рэалізацыі задуманых планаў.

Прэв’ю: sovrep.gov.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.