Вы тут

Серафіновіч: VІ Усебеларускі народны сход не будзе юбілейным па ліку, але стане гістарычным па сэнсе


— Многае ўжо сказана пра Усебеларускі народны сход і яго дэлегатамі, і тымі, хто не зычыць краіне і яе народу дабра, спрабуючы зрабіць так, каб сход не адбыўся. Дарэмныя гэтыя старанні нядобразычліўцаў — шосты па ліку Усебеларускі народны сход пройдзе 11—12 лютага, і гэта будзе, я ўпэўнена, адна з найбольш важных падзей не толькі бягучага года, але і ў цэлым пяцігодкі. Гэта будзе мерапрыемства, на якім вызначацца грамадска-палітычны і сацыяльна-эканамічны кірункі жыцця краіны на найбліжэйшую і больш аддаленую перспектывы.


Якімі яны будуць, цікава многім. У складзе прадстаўнікоў рэгіянальных СМІ мне давялося прысутнічаць на прэзентацыі праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021—2025 гады. Палажэнні Праграмы былі дэталёва разгледжаны і на абласным сходзе дэлегатаў Гродзенскай вобласці, акцэнт быў зроблены на развіцці Панямонскага краю.

Наогул праект Праграмы ўражвае — у ім так граматна спалучыліся кірункі, нацэленыя на развіццё прамысловага комплексу, высокатэхналагічных вытворчасцяў, і разам з тым асноўныя шляхі да сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў новай пяцігодцы, умацаванне інстытута сям'і, садзейнічанне занятасці, дастойная аплата працы, актыўнае даўгалецце... Вельмі шмат увагі ўдзелена непасрэдна клопату аб чалавеку, аб кожным жыхару краіны... Важна, каб усе грамадзяне Беларусі, нашы землякі азнаёміліся з праектам Праграмы, якая будзе абмяркоўвацца на ўсенародным форуме. Для гэтага на старонках «Лідскай газеты», на яе сайце, у сацыяльных сетках размешчаны палажэнні Праграмы.

Упэўнена, сваё слова скажуць дэлегаты сходу. А гэта людзі, якія не толькі вызначыліся ў жыцці з прафесіяй і дасягнулі ў ёй значных поспехаў, але і маюць актыўную грамадзянскую пазіцыю, працуюць на ўсеагульную карысць. Такіх патрыётаў краіны я часта сустракаю сярод сваіх калег, сярод тых лідчан, з кім даводзіцца мець зносіны па рабоце, і, безумоўна, у Савеце Рэспублікі.

Адданыя сваёй сям'і, справе, Радзіме людзі маюць права і магчымасць сказаць сваё слова пры вырашэнні будучыні краіны. У Год народнага адзінства мы ўсе, незалежна ад сацыяльнага статусу, палітычных поглядаў, павінны згуртавацца вакол самых важных для нас каштоўнасцяў і дбаць пра мір і згоду ў нашым агульным доме — Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.